2 траўня 2024, Чацвер, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

75% прыбытку «Беларуськалія» забяруць у бюджэт

19
75% прыбытку «Беларуськалія» забяруць у бюджэт

ААТ «Беларуськалій» у 2015 годзе штоквартальна будзе пералічваць у бюджэт частку прыбытку ў суме 55% звыш мінімальнай абавязковай часткі ў 20%.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства фінансаў Беларусі.

Адпаведная пастанова замацаваная ў пункце 1 указа №655 (увайшоў у дзеянне з 1 студзеня 2015 году) «Аб парадку выплаты падатку за здабычу (выемку) прыродных рэсурсаў, часткі прыбытку (даходу), увядзенні збору за экспарт нафты».

Іншыя беларускія прадпрыемствы з узроўнем рэнтабельнасці больш за 30% у 2015 годзе звыш мінімальнай абавязковай часткі прыбытку штоквартальна павінны пералічваць атрыманую за справаздачны перыяд частку прыбытку ў суме 30%. Гаворка, у прыватнасці, ідзе аб рэспубліканскіх і камунальных унітарных прадпрыемствах, дзяржаб'яднанне, якія з'яўляюцца камерцыйнымі арганізацыямі (маёмасць якіх знаходзіцца на праве гаспадарчага вядзення).

У сувязі з гэтымі навінамі у формы разліку часткі прыбытку (даходу), якая падлягае пералічэнню ў бюджэт, устаноўленых пастановай Міністэрства фінансаў №7 ад 5 лютага 2013 года, уносяцца змены.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках