2 траўня 2024, Чацвер, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінкульт Украіны: Гарантуем Міхалку лепшыя ўмовы для творчасці

19
Мінкульт Украіны: Гарантуем Міхалку лепшыя ўмовы для творчасці

Усе неабходныя дакументы для пераезду музыкі ва Украіну будуць аформленыя ў самыя кароткія тэрміны.

Пра гэта заявіў міністр культуры Украіны Вячаслаў Кірыленка, паведамляе «Укрінформ».

«Сяргей Міхалок сваёй пастановай падаў яшчэ адно пацверджанне, што Украіна сапраўды свабодная, дэмакратычная, у тым ліку для творчых людзей, краіна. Гарантую добрыя ўмовы для творчасці», - сказаў Кірыленка.

Са слоў міністра, усе неабходныя дакументы Міхалку і ягонаму прадусару Антону Азізбеку будуць аформленыя хутка.

«Не магу сказаць, калі менавіта, але тое, што гэта будзе зроблена як мага хутчэй, я магу гарантаваць», - заявіў Кірыленка.

Кірыленка адзначыў пры гэтым, што Украіна дасць прыстанішча і іншым музыкам, якія добра да яе ставяцца.

«І я не здзіўлюся, калі праз некалькі месяцаў палова рускага року, палова рускіх мастакоў, якія ведаюць, што такое свабода, а не што такое служэнне імперскаму цару, будуць прасіць права на часовае жыхарства ва Украіне. І мы ўсіх іх радасна прымем, усім ім дамо неабходныя ўмовы для творчасці і будзем толькі пляскаць у далоні іх мастацтву. Калі гэта будуць людзі, якія жадаюць нашаму народу не зло, а дабро, - як гэта зрабіў «Ляпіс Трубяцкі», Сяргей Міхалок, які і на Майдане не баяўся выступаць, а затым ехаў у Расею і на канцэртах выкрыкваў «Слава Украіне!». Зразумела, што яго пуцінскі рэжым пераследуе, і зразумела, што Украіна зробіць усё для таго, каб у яго былі тут добрыя ўмовы творчасці, таварыскі прыём, а калі трэба, мы забяспечым і бяспеку», - падкрэсліў міністр культуры.

24 студзеня лідэр гурту Brutto (былы «Ляпіс Трубяцкі») Сяргей Міхалок і яго прадзюсар Антон Азізбекян звярнуліся да віцэ-прэм'ер-міністра - міністра культуры Вячаслава Кірыленкі з просьбай дапамагчы атрымаць правы на пастаяннае пражыванне ва Украіне. Міхалок заявіў, што ўлады Беларусі і Расеі негатыўна ўспрымаюць падтрымку Майдана групай «Ляпіс Трубяцкі», і гэта перашкаджае творчаму працэсу. Таму лідэр Brutto і ягоны прадзюсар, не адмаўляючыся ад беларускага грамадзянства, пастанавілі атрымаць права на пастаяннае пражыванне ва Украіне.

Фота: charter97.org

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках