9 траўня 2024, Чацвер, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску вяртаюць грошы за канцэрт Дэміса Русаса

4
У Менску вяртаюць грошы за канцэрт Дэміса Русаса

У панядзелак стала вядома пра смерць грэцкага спевака Дэміса Русаса.

Як стала вядома charter97.org, арганізатары канцэрта ў Менску абвясцілі аб вяртанні грошай за набытыя квіткі.

Першапачаткова выступ Дэміса Русаса ў менскім Палацы Рэспублікі павінны быў адбыцца 16 снежня, затым праз праблемы са здароўем ён быў перанесены на 17 красавіка. Канцэрт з праграмай "Вечар настальгіі" павінен быў прайсці ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

"Гэта быў вялікі спявак і яркая творчая асоба. Мы выказваем спачуванні блізкім артыста і ягоным прыхільнікам", - гаворыцца ў афіцыйнай заяве ТАА "КанцэртХолГруп", арганізатара мерапрыемства.

Дэміс Русас нарадзіўся ў 1946 годзе. Першая вядомасць прыйшла да яго ў канцы 60-х у складзе групы Aphrodite's Child, у 70-х ён пачаў паспяховую сольную кар'еру. Сярод яго галоўных гітоў "From Souvenirs To Souvenirs", "Goodbye, My Love, Goodbye", "My Only Fascination", "Forever And Ever".

Зварот грошай вядзецца да 17 красавіка па розных адрасах у залежнасці ад білетнага аператара:

- Квіткі Kvitki.by можна здаць у касе у пераходзе каля ГУМа, а таксама ў касе ў ЦУМе паміж 2 і 3 паверхам;

- Квіткі Bileti.by можна здаць па адрасе: г. Менск, вул. Сухая, 7, офіс 12;

- Квіткі Ticketpro, "Мінскканцэрту" і "КанцэртХолГруп" можна здаць па адрасе: г.Менск, вул. К.Маркса 25, офіс 10. Час працы: з 9.30 да 18.00 буднямі.

Інфалінія: 8-025-700-50-45, 8-044-482-01-60.

Фота: AFP

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках