8 траўня 2024, Серада, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі: Людзям цяпер не да адзення

23
Прадпрымальнікі: Людзям цяпер не да адзення

Дэвальвацыя пахіснула спажывецкі попыт на многія тавары, у тым ліку на адзенне, якой сёння гандлююць на рэчавым рынку ў Жлобіне.

Жлобін, які доўгі час славіўся аднымі з самых высокіх заробкаў у Беларусі, здаецца, таксама адчувае цяжкасці, піша camarade.biz.

- Людзі падыходзяць, пытаюцца і сыходзяць, - кажа прадпрымальніца Людміла, якая прадае жаночае адзенне. - Мяркуйце самі: калі мы будзем прадаваць адзенне старымі коштамі, мы застанемся ў мінусе.

Людміла прыводзіць такія лічбы. Напрыклад, жаночую кофту прадпрымальніца купляе ў суседняй Польшчы ці Украіне па 20 даляраў за штуку. Нават па афіцыйным курсе сёння такое адзенне абыходзіцца ёй у 300 тысяч рублёў. Каб заплаціць падаткі і выручыць нейкую капейку для сябе, кофту трэба прадаваць за суму, не меншую 480 тысячам рублёў. Інакш працаваць проста няма сэнсу.

- Але калі людзі сёння атрымліваюць у сярэднім 4-5 мільёнаў рублёў, адкуль у іх будуць грошы, каб купіць што-небудзь з адзення? Сёння нашым людзям не да шмотак. Плацяць толькі за самае неабходнае: ежу і кватэру. На астатняе ні ў каго няма лішняй капейкі. А пакуль я прадам гэтыя кофты па 480 тысячаў, даляр можа вырасці яшчэ. І куплю я на выгандлеваныя рублі ўжо не 30 даляраў, а 20, гэта значыць нічога, па сутнасці, не зараблю.

Дарэчы, не толькі дэвальвацыя рубля, але і агульны эканамічны крызіс адбіўся на кашальках беларусаў. У снежні-студзені некаторыя з вытворчасцей Беларускага металургічнага завода былі запушчаныя не цалкам, а металургі былі адпраўленыя ў адпачынкі. Таму нават традыцыйнае абнаўленне гардэроба перад Новым годам многім давялося адкласці ў далёкую скрыню.

- Накрылі на стол, і дзякуй Богу, - кажа працаўнік БМЗ Уладзімір. - Па заводу хадзілі чуткі, што і ў студзені зноў прыйдзецца ісці адпачываць... Але працуем пакуль. Пра паходы ж на рынак за шмоткамі пакуль забываемся. Да вясны будзе відаць.

Тым не менш, у гандлёвых цэнтрах ужо няма такога ажыятажу, які назіраўся перад Новым годам у сталічных крамах з бытавой тэхнікай і аўдыё-відэаапаратурай. А пакуль у Менску на паліцах красуюцца новыя цэннікі, менчукі едуць у рэгіёны, каб купіць па дакрызісных коштах мікрахвалёўкі, тэлевізары і пліты.

- Мы прыехалі ў госці да сваіх сваякоў у Жлобін і моцна здзівіліся таму, што ў крамах можна купіць усё тое ж, што і ў Менску, па коштах у паўтара-два разы танней, - распавядае мянчанка Анастасія. - Мы з мужам даўно шукалі духавую шафу, але кошты ў Менску вельмі кусаліся. А тут падгарнулася такая прапанова. Параіліся, пазычылі грошай у сваякоў, і купілі тое, што даўно шукалі. Вось так мы са Жлобіна прывезлі духавую шафу за пяць з лішнім мільёнаў, тады як у Менску яна каштуе больш васьмі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках