8 траўня 2024, Серада, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Грэцыя можа стаць штрэйкбрэхерам у пытанні санкцый супраць РФ

5
The Times: Грэцыя можа стаць штрэйкбрэхерам у пытанні санкцый супраць РФ

Пасля перамогі Кааліцыі радыкальных левых на нядзельных парламенцкіх выбарах у Грэцыі, Пуцін атрымаў новага хаўрусніка ў Старым Свеце, мяркуе The Times.

Палітычная праграма пераможцаў парламенцкіх выбараў у Грэцыі - Кааліцыі левых сілаў СІРЫЗА - мае "прарасейскія" элементы і "можа ўскладніць рэалізацыю еўрапейскіх санкцый супраць прэзідэнта Пуціна", піша карэспандэнт The Times Том Кінгтан (пераклад - Inopressa.ru).

Аглядальнік нагадвае, што падчас паездкі ў Маскву ў траўні 2014 года лідар кааліцыі "левых" Алексіс Цыпрас раскрытыкаваў уведзеныя супраць РФ санкцыі.

На думку палітыка, у выніку яны нашкодзяць самой Еўропе. Ён таксама заявіў, што Грэцыю і Расею збліжаюць "традыцыя сумеснай барацьбы нашых народаў, агульныя рэлігійныя перакананні, агульныя палітычныя і культурныя карані".

Журналіст адзначыў, што ў верасні 2014 прадстаўнік партыі ў замежнапалітычных пытаннях Костас Ісіхас выказваўся ў тым жа духу, назваўшы санкцыі праявай "нэакаланіялісцкай буліміі". Ісіхас ухвальна адгукаўся пра "ўражлівае контрнаступленне" арыентаваных на Расею бандфармаванняў, а Кіеў, насупраць, папракаў у падтрымцы "нэанацысцкіх вылюдкаў".

"СІРЫЗА кажа аб паляпшэнні стасункаў з Расеяй, і, я думаю, яна пастараецца дамагчыся гэтага, - сказаў брытанскаму выданню кіраўнік даследчай арганізацыі Hellenic Foundation for European & Foreign Policy Танас Докас. - Але ёсць чырвоныя лініі, якія нельга перасягаць, калі ты ўваходзіш у ЕЗ ці NАТО. Ці стануць яны першымі штрэйкбрэхерамі ў пытанні санкцый? Залежыць ад таго, каго выберуць міністрам замежных спраў, і яшчэ гэта можа залежаць ад таго, як будуць развівацца стасункі з Еўропай".

Нагадаем, што раней кіраўнікі краін і ўрадаў Еўрапейскага звязу асудзілі забойства мірных жыхароў Марыупаля 24 студзеня і заклікалі Раду міністраў замежных спраў разгледзець пашырэнне санкцый супраць Расеі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках