8 траўня 2024, Серада, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейка з мужам арганізавалі порнастудыю ў менскай кватэры

15
Расейка з мужам арганізавалі порнастудыю ў менскай кватэры

У дачыненні да затрыманых праводзяцца следчыя дзеянні.

Ва ўпраўленні Следчага камітэта Менскай вобласці распачатая справа ў дачыненні да мужа і жонкі, якія падазраюцца ў вырабе і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў праз інтэрнэт (ч.2 арт.343 КК).

Як паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца УСК Менскай вобласці Таццяна Беланог, падставай для распачынання крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай галоўнай управай у наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС.

Выяўлена, што 25-гадовая грамадзянка Расеі, якая мае від на жыхарства ў Беларусі, разам са сваім мужам арандавала кватэру ў Менску, у якой уладкавала "працоўныя" месцы з кампутарнай тэхнікай і вэбкамерай. Падазраваная наймала дзяўчат, якія за грошы выконвалі любыя просьбы ў задавальненні сексуальных патрэбаў карыстальнікаў інтэрнэту ў рэжыме онлайн.

Падчас ператрусу, праведзенага па месцы жыхарства фігурантаў у Менскім раёне, знойдзеная і канфіскаваная камп'ютэрная тэхніка, мабільныя тэлефоны і іншае абсталяванне, якое выкарыстоўвалася падазраванымі для ўчынення злачынства.

У дачыненні да затрыманых праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках