26 красавiка 2024, Пятніца, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ узгадніў крэдыт Украіне ў €1,8 мільярда

ЕЗ узгадніў крэдыт Украіне ў €1,8 мільярда

Міністры фінансаў Еўрапейскага звязу ўзгаднілі крэдытны транш Украіне на суму 1,8 млрд еўра.

ЕЗ не выключае магчымасці павелічэння фінансавання ў будучыні, піша "Лiга.нет".

Адзначым, шэраг краін ЕЗ, уключаючы Вялікую Брытанію, прапаноўваў даць Украіне 2,6 млрд еўра ў выглядзе сярэднетэрміновых крэдытаў у 2015-2016 гг. "Сёння важна як мага хутчэй пачаць вылучэнне гэтых сродкаў", - адзначае міністр фінансаў Францыі Мішэль Сапен.

Нагадаем, гэтыя сродкі ЕЗ прапанаваў Украіне 8 студзеня. "Канфлікт ва ўсходняй частцы краіны стаў цяжкім цяжарам для эканомікі. Сёння Еўракамісія прапанавала новую макрафінансавую дапамогу Украіне да 1,8 млрд еўра сярэднетэрміновых крэдытаў", - паказвала Еўракамісія.

"Украіна не самотная. Нашы дзеянні гучнейшыя, чым словы. Еўрапейскі звяз прадставіў беспрэцэдэнтную фінансавую падтрымку, і наша сённяшняя прапанова даказвае, што мы гатовыя працягваць яе аказваць. Як заўсёды, салідарнасць ідзе рука аб руку з абавязацельствамі ў рэформах, якія тэрмінова неабходныя Украіне. Мы хочам дапамагчы ўкраінскаму ўраду правесці праграму рэформаў на практыцы і выклікаць рэальныя змены ў краіне", - адзначыў кіраўнік ЕК Жан-Клод Юнкер.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках