8 траўня 2024, Серада, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Унук Сталіна назваў палітыку Пуціна бязмозглай і асудзіў агрэсію ва Украіне

32
Унук Сталіна назваў палітыку Пуціна бязмозглай і асудзіў агрэсію ва Украіне

Палітычная эліта сучаснай Расеі - злодзеі, якія "дураць" расейцаў, мяркуе ўнук Іосіфа Сталіна Яўген Джугашвілі.

Унук тырана СССР Іосіфа Сталіна раскрытыкаваў палітыку цяперашняга прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, асудзіўшы вайну супраць Украіны і анэксію Крыма. Яўген Джугашвілі (на фота) назваў паводзіны расейскага прэзідэнта "бязмозглымі", а палітычную эліту ў Крамлі "злодзеямі", якія дураць расейцаў.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю брытанскаму выданню Daily Mail (пераклад - zn.ua). Унук Сталіна раскрытыкаваў прэзідэнта за анэксію Крыма і развязванне вайны на Усходзе Украіны, дадаўшы, што Пуцін надае ўвагі свайму іміджу больш, чым палітыцы.

"Што ён робіць? Якія мэты ён сабе паставіў? Узяў і пасварыў нас з роднай нам нацыяй, з Украінай. Што за лідары ў нас цяпер? У нас няма разумных кіраўнікоў, толькі злодзеі", - сказаў унук Сталіна.

Ён асудзіў анэксію Крыма расейскімі вайскоўцамі, якая адбылася ў сакавіку мінулага года. На думку Джугашвілі, калі ўжо Расеі вельмі была патрэбная паўвыспа, то вяртаць яе трэба было не сілай, а юрыдычна. Прынамсі, ён раіць разабрацца, ці правамерна зрабіў Мікіта Хрушчоў, перадаўшы УССР Крым, і на якіх умовах гэта было зроблена.

"У крайнім выпадку, можна было купіць паўвыспу. Можна было ж нешта зрабіць, а не сілай адбіраць тэрыторыю. Цяпер яны кажуць аб Маларосіі. Часы ўжо не тыя. Ужо 21 стагоддзе, а метады нашых лідараў засталіся старымі. Чаму гэта адбываецца?"- Спытаў Джугашвілі.

Ён таксама дадаў, што Расея не мае права шантажаваць Украіну коштам газу. На ягоную думку, украінцы, беларусы і іншыя народы былога СССР маюць права на расейскія рэсурсы таксама.

"У час Другой сусветнай вайны расейцы, украінцы, беларусы і іншыя нацыі разам змагаліся супраць нацызму ў складзе Чырвонай арміі, абараняючы сваю краіну і яе рэсурсы. Мы аддзяліліся адзін ад аднаго, калі СССР распаўся. Але чаму б не прадаваць Украіне гэтыя рэсурсы больш нізкім коштам? Продкі ўкраінцаў абаранялі гэтыя рэсурсы. Чаму цяпер мы патрабуем ад іх больш высокі кошт, чым ад Нямеччыны? Хіба гэта справядліва? Гэта ўсё таму, што злодзеі прыбралі да рук уладу, а не разумныя людзі", - мяркуе ўнук Сталіна.

На ягоную думку, Пуцін дурыць расейцаў і спрабуе выклікаць у іх жаль да сабе. Прынамсі, Джугашвілі ўспомніў заяву прэс-сакратара прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Пяскова аб тым, што Захад хоча скінуць рэжым Пуціна.

"Мы бачылі Пуціна на лыжах, потым у субмарыне, а затым без кашулі. Гэта дэманструе толькі бязмозгасць, вось і ўсё. Яны хочуць выклікаць спачуванне ў людзей і пабудаваць падтрымку на гэтым жалі, каб людзі крычалі: "Мы не аддамо нашага Пуціна", - перакананы Джугашвілі.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках