8 траўня 2024, Серада, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква і Анкара ўзгаднілі маршрут «Турэцкага патоку»

6
Масква і Анкара ўзгаднілі маршрут «Турэцкага патоку»

Расея і Турцыя дамовіліся аб маршруце будаўніцтва газаправода па дне Чорнага мора «Турэцкі паток».

Газаправод «Турэцкі паток» пройдзе 660 км. у старым калідоры «Паўднёвага патоку» і 250 км. у новым калідоры ў кірунку еўрапейскай часткі Турцыі. Магутнасць чатырох нітак газаправода складзе 63 млрд. кубаметраў газу ў год. Пра гэта «Газпром» паведаміў РБК паводле вынікаў сустрэчы старшыні праўлення "Газпрома" Аляксея Мілера і міністра энергетыкі і прыродных рэсурсаў Турцыі Танера Йылдыза.

Плануецца, што кампанія накіруе ноту з запытам на правядзенне праектна-пошукавых работ на новым турэцкім марскім участку ў сераду, 28 студзеня. Пракладаць газаправод на моры Расея будзе самастойна, а газатранспартныя магутнасці на тэрыторыі Турцыі бакі будуць ствараць разам.

Дзелі ўдзелу пакуль не вызначаныя - пра гэта Расея і Турцыя дамовяцца падчас далейшых перамоў. Упаўнаважанай кампаніяй з турэцкага боку прызначаная кампанія Botas. Цягам аднаго тыдня «Газпром» і Botas падрыхтуюць сумесны план рэалізацыі асноўных мерапрыемстваў паводле праекту.

«Нашыя першачарговыя задачы - аналіз варыянтаў маршруту ўжо на тэрыторыі Турцыі, вызначэнне пункту выхаду з мора, пункту здачы газу для спажыўцоў Турцыі і пункты перасячэння турэцка-грэцкай мяжы», - гаворыцца ў прэс-рэлізе "Газпрома". Першая нітка газаправода магутнасцю 15,75 млрд. куб, паводле плану, павінная быць запушчаная ў снежні 2016 году.

Такія тэрміны рэалізацыі праекта цалкам рэальныя, кажа аналітык Raiffeisenbank Андрэй Палішчук. Паводле ягоных слоў, дзель «Газпрома» ў будаўніцтве сухапутнай часткі газаправода, хутчэй за ўсё, складзе больш за 50%, хоць многае залежыць ад a target="_blank" href=/be/news/2015/1/21/136186/>фінансавых магчымасцей кампаніі, адзначае аналітык. Астатняе падзеляць паміж сабой партнёры, і не факт, што гэта будзе толькі Турцыя, лічыць ён.

Галоўнае пытанне «Турэцкага патоку» - рынак збыту, кажа Палішчук. «З цяжкасцю ўяўляю, як размяркуюцца 63 млрд. куб. м. Акрамя 15,75 млрд. куб. м для самой Турцыі, кампаніі прыйдзецца закантрактаваць яшчэ каля 50 млрд куб. м - для гэтага спатрэбіцца еўрапейская інфраструктура, якую «Газпром», хутчэй за ўсё, будаваць не будзе», - патлумачыў ён.

«Газпром» не зможа не тое што закантрактаваць 63 млрд. куб. м, ён нават не здужае будаўніцтва чатырох нітак, пра якія зараз кажа кампанія, лічыць дырэктар East European Gas Analysis Міхаіл Карчомкін.

«Рэальныя толькі адна ці дзве ніткі, паколькі яны не патрабуюць выдаткаў: ужо аплачаныя працы і закупленыя трубы. Акрамя таго, такая труба сапраўды скароціць транзіт гэтых 15,75 млрд. куб. м. Такія аб'ёмы «Газпром» зможа размеркаваць паміж Турцыяй, Балгарыяй, Румыніяй і Грэцыяй», - кажа Карчомкін.

Што тычыцца астатніх нітак, для «Газпрома» гэта нерэальна: у кампаніі няма на гэта грошай, упэўнены эксперт. «Да наступнага года ў цяперашнім выглядзе кампанія можа не дажыць, у яе наперадзе вельмі вялікія страты. «Турэцкі паток» можа стаць для «Газпрома» яшчэ адным дарагім праектам, які сябе не апраўдвае. Да таго ж новая схема паставак 15 млрд куб. м на Балканы і ў Турцыю рэзка павялічыць аперацыйныя выдаткі "Газпрома" і наблізіць падзел кампаніі на часткі», - сказаў на заканчэнне Карчомкін.

На пытанні аб рынках збыту і інвестыцыях у праект прадстаўнік «Газпрома» не адказаў.

Раней у студзені афіцыйны прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў казаў, што на рэалізацыю «Турэцкага патоку» спатрэбіцца крыху больш часу, чым на «Паўднёвы паток», які планавалі скончыць да 2017 года. Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, каментуючы планы будаўніцтва «Турэцкага патоку», заявіў, што гэты газаправод дасць магчымасць павысіць энергабяспеку Еўропы, засцярогшы яе ад праблемных транзіцёраў».

1 снежня 2014 года прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін абвясціў пра адмову ад рэалізацыі «Паўднёвага патоку» падчас свайго візіту ў Турцыю. Скасаванне праекта патлумачылі неканструктыўнай пазіцыяй Еўракамісіі і складанасцямі пры будаўніцтве газаправода ў Балгарыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках