9 траўня 2024, Чацвер, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ: Нехта ў Еўропе не жадае заўважаць агрэсара

13
Грыбаўскайтэ: Нехта ў Еўропе не жадае заўважаць агрэсара

Еўропа павінная засвоіць урокі гісторыі і не дапушчаць з'яўлення новых агрэсараў, якіх нехта не жадае заўважаць.

Пра гэта заявіла літоўскі прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ ў дзень памяці ахвяр Халакоста, паведамляе ru.DELFI.lt.

Кіраўнік дзяржавы сказала, што і ў сённяшняй Еўропе яна бачыць паралелі з гістарычнымі падзеямі першай паловы мінулага стагоддзя, з уздымам гітлерызму - патуранне або ігнараванне, якія тады дазволілі агрэсару замацаваць рэжым.

"На жаль, і сёння ў Еўропе мы можам назіраць паралелі, калі нехта не жадае заўважаць агрэсара, ціха застаецца абыякавым або ігнаруе тое, што зараз пачынаецца ў Еўропе і свеце. У нас велізарны міжнародны тэрарызм, удалечыні ад межаў Літвы, а зблізку мы назіраем адкрытую агрэсію суседа супраць суседа. І гэтае злачынства супраць чалавечнасці - агрэсія, насілле, асабліва супраць мірнага насельніцтва. Цяпер мы бачым, што ў ваенных канфліктах больш за ўсё пакутуе не войска, не ўзброеныя людзі, а менавіта грамадзянскае насельніцтва", - сказала Грыбаўскайтэ ў інтэрв'ю Літоўскаму радыё ў аўторак.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках