8 траўня 2024, Серада, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр юстыцыі Польшчы: Пуцін не можа быць госцем, пакуль вядзе вайну

11
Міністр юстыцыі Польшчы: Пуцін не можа быць госцем, пакуль вядзе вайну

МЗС Польшчы звярнулася да дыпламатычных выкрутаў, каб запрасіць Пуціна на гадавіну ў Асвенцым такім чынам, каб ён сапраўды не прыехаў.

Міністр юстыцыі Польшчы Цэзарый Грабарчук пацвердзіў, што прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна не запрасілі на 70-тую гадавіну вызвалення вязняў Асвенцыма менавіта праз вайну на ўсходзе Украіны, паведамляе ZN.ua.

"На ўсходзе Украіны прадаўжаецца вайна. На фоне такіх абставін цяжка ўявіць, што прэзідэнт Расеі наведае гадавіну вызвалення канцлагера. Расея, нягледзячы на фармальныя пярэчанні, прымае ўдзел ва ўкраінскім канфлікце", - пацвердзіў міністр.

Паведамляецца, што міністэрства замежных спраў Польшчы звярнуліся да дыпламатычных выкрутаў, каб запрасіць Пуціна на гадавіну ў Асвенцым так, каб ён сапраўды не прыехаў. Замест аформленых у адпаведнасці з пратаколам запрашэнняў польскі МЗС разаслаў нікім не падпісаныя вербальныя ноты ўсім лідарам Еўропы.

Пасля гэтага дыпламаты былі вымушаныя тэлефанаваць у Варшаву і ўдакладняць, ці афіцыйнае гэта запрашэнне іхніх лідараў. Так на вербальную ноту адрэагавалі ўсе сталіцы, акрамя Масквы.

Мерапрыемства з нагоды 70-годдзя вызвалення Асвенцыма ў Польшчы прайшло без Уладзіміра Пуціна.

Пры гэтым прэзідэнт Чэшскай рэспублікі Мілаш Земан, які крытыкуе санкцыі супраць Расеі і сімпатызуе пазіцыям Масквы, запрасіў Пуціна і лідараў краін хаўруснікаў у Другой сусветнай вайне на альтэрнатыўныя, менш маштабныя мерапрыемствы памяці ахвяр Халакоста, якія праходзілі ў той жа дзень, што і цырымонія ў Асвенцыме.

Аднак запрашэнне Пуціна раззлавала многіх чэхаў. Чэшская федэрацыя габрэйскіх арганізацый дыстанцыявалася ад яго. Ні адзін з кіраўнікоў дзяржаў не пацвердзіў свайго ўдзелу ў мерапрыемствах у Чэхіі. Акрамя таго, амаль ні адзін лідар краін ЕЗ не прыехаў на альтэрнатыўны захад. Таму прапуцінская гадавіна вызвалення Асвенцыма ў Чэхіі правалілася.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках