28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брус Уіліс стане закладнікам

2
Брус Уіліс стане закладнікам

Вядомы галівудскі актор Брус Уіліс задзейнічаны ў трылеры пад назвай Extraction («Здабыча»).

Здымкі стартуюць у наступным месяцы ў Алабаме, правы на стужку будуць прадавацца на Берлінскім міжнародным кінафестывалі, які пройдзе з 5 да 15 лютага, паведамляе УНП са спасылкай на выданне Variety.

Як адзначае выданне, 59-гадовы актор выканае ролю былога агента ЦРУ, які разам са сваім сынам распрацоўвае магутную зброю «Кондар». Раптам героя Уіліса выкрадаюць тэрарысты, пасля чаго юнак, які з'яўляецца супрацоўнікам амерыканскай выведкі, пачынае ўласную аперацыю выратавання закладніка.

Аб іншых акторах, якія возьмуць удзел у праекце, у тым ліку аб тым, хто выканае ролю сына персанажа Уіліса, не паведамляецца.

Апошнім буйным праектам Бруса Уіліса з'яўляецца стужка Роберта Радрыгеса «Горад Грахоў 2», якая выйшла ў жніўні 2014 года. Бліжэйшы фільм з яго удзелам з'явіцца ў красавіку 2015 - камедыя «Рок на Усходзе» з Кейт Хадсан і Білам Мюрэем.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках