28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Польшчы: Захад губляе цярпенне

3
Міністр абароны Польшчы: Захад губляе цярпенне

Краіны Захаду губляюць цярпенне праз невыкананне Расеяй Менскіх дамоўленасцей, накіраваных на мірнае развязанне канфлікту ў Данбасе.

Як паведамляе карэспандэнт УНІАН у Польшчы, пра гэта сказаў віцэ-прэм'ер-міністр, міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк у эфіры радыёстанцыі RMF FM.

"Якія канкрэтныя пастановы будуць прынятыя заўтра (на пасяджэнні Рады ЕЗ на ўзроўні міністраў замежных спраў) або на сустрэчы лідараў (дзяржаў ЕЗ у лютым), убачым, але мне здаецца, што цярпенне Еўропы, цярпенне Захаду павольна знікае", - заявіў Семоняк, адказваючы на пытанне, ці будзе выступаць Польшча за абвастрэнне санкцый Еўразвяза супраць Расеі.

Як сказаў Семоняк, аб такіх настроях еўрапейскіх лідараў сведчыць апошняя заява. "Звяртаю ўвагу на беспрэцэдэнтна вострую заяву лідараў (краін ЕЗ) з ініцыятывы прэзідэнта (Еўрапейскай Рады) Дональда Туска. Думаю, што гэта адпавядае сённяшняму духу ў Еўропе", - адзначыў ён.

Нагадаем, 27 студзеня кіраўнікі дзяржаў 28 краін Еўрапейскага звязу апублікавалі заяву, у якой асудзілі абстрэл тэрарыстамі Марыупаля 24 студзеня і заклікалі Раду ЕЗ на надзвычайным пасяджэнні 29 студзеня разгледзець магчымасць увядзення новых санкцый супраць Расеі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пастанова пра новыя санкцыі можа быць прынятая на пасяджэнні Рады ЕЗ на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў 12 лютага.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках