28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэнэджар турфірмы выдаткоўваў грошы кліентаў на ўласныя патрэбы

5
Мэнэджар турфірмы выдаткоўваў грошы кліентаў на ўласныя патрэбы

У дачыненні да 29-гадовага мэнэджара сталічнай турфірмы, якая займалася продажам замежных тураў, распачатая крымінальная справа.

Як паведамілі БелаПАН у ГУУС Менгарвыканкама, у канцы 2013 года мужчына прыехаў у Беларусь з Узбекістана, ажаніўся, атрымаў від на жыхарства. У лістападзе мінулага года ўладкаваўся ў турыстычную фірму мэнэджарам у продажы тураў за мяжу. У ягоныя абавязкі ўваходзілі падбор, рэзерваванне і дакументальнае афармленне дамоў на куплю тураў.

Разабраўшыся ў справе, мэнэджар прыдумаў схему хуткага ўласнага ўзбагачэння. Ён стаў браць папярэднюю аплату, а ў некаторых выпадках і поўны кошт тура. Пры гэтым з кліентамі ўкладаў дамовы, аднак фактычна арганізацыяй падарожжаў не займаўся. Атрыманыя грошы забіраў і выдаткоўваў на ўласныя патрэбы.

Так, муж і жонка, якія наважылі аформіць паездку ў Тайланд, перадалі мэнэджару больш за 26 млн рублёў. На просьбу выдаць чэк аб атрыманні грошай ён патлумачыў, што ўкладзеная дамова і з'яўляецца пацвярджэннем аплаты. Муж і жонка паверылі і сталі спакойна чакаць часу вылету. Іншыя кліенты фірмы таксама чакалі свае туры ў Ярданію, на Гоа, у Еўропу і г.д.

Кіраўніцтва фірмы западозрыла нядобрае, калі выявіліся некалькі ўкладзеных неаплачаных дамоваў. На гэта мэнэджар растлумачыў, што кліенты не змаглі ўнесці папярэднюю аплату і паабяцалі разлічыцца пазней. Калі ж прадстаўнікі фірмы пагутарылі з некаторымі з такіх «завінавачаных», тыя распавялі, што туры ўжо аплачаныя і грошы перададзеныя мэнэджару.

Пасля такога развіцця падзей мэнэджар перастаў выходзіць на працу і адказваць на тэлефонныя званкі. Тады прадстаўнікі турфірмы звярнуліся ў міліцыю. Следам з адпаведнымі заявамі прыйшлі да праваахоўнікаў і дзевяць кліентаў фірмы, якія заплацілі агулам амаль 120 млн рублёў.

Падчас праверкі супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Менска было ўстаноўленае месцазнаходжанне зніклага мэнэджара. У дачыненні да яго пракуратурай раёна распачатая крымінальная справа. Падазраваны пачаў сплачваць шкоду і ўжо вярнуў грошы тром падманутым кліентам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках