28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Ліванам падарваны ізраільскі бронетранспарцёр

4
На мяжы з Ліванам падарваны ізраільскі бронетранспарцёр

Баевікі падбілі супрацьтанкавай ракетай бронетранспарцёр, раненні атрымалі чацвёра вайскоўцаў.

Пра гэта паведамілі ў Войску абароны Ізраіля (ВАІ). Пры гэтым, паводле звестак ліванскага навінавага агенцтва Ma'an, загінулі блізу 15 ізраільскіх афіцэраў.

Адказнасць за атаку ўзяла на сябе групоўка «Брыгада пакутнікаў Эль-Кунейтры» са складу ліванскай «Хэзбалы», піша Lenta.ru.

Як міжнародная супольнасць спрабавала стварыць дзве краіны на адной тэрыторыі

Акрамя таго, пазіцыі ВАІ ў раёне Фермы Шэба, а таксама на гары Хэрман падпалі пад мінамётны абстрэл, забітых і параненых няма.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху перапыніў інспекцыйную паездку ў раёны, якія мяжуюць з сектарам Газа, і накіраваўся ў Тэль-Авіў, каб сумесна з вайскоўцамі распрацаваць план дзеянняў у адказ. Пакуль ізраільскае войска адкрыла агонь па прыгранічных ліванскіх вёсках. Жыхары гэтых населеных пунктаў паведамляюць аб траплянні васьмі набояў, а таксама пра тое, што ў небе заўважаныя ізраільскія самалёты. Інфармацыі аб загінулых няма.

Эскалацыя напружанасці на паўночных і ўсходніх межах Ізраіля пачалася 19 студзеня, калі ВПС краіны нанеслі ўдар па тэрыторыі Сірыі. Тады загінулі генерал іранскага Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Махамад Аліула Даадзі і 10 суправаджаючых, у тым ліку 25-гадовы сын былога начальніка спецслужбаў «Хэзбалы» Імада Мугніі па імені Джыхад. «Хэзбала» паабяцала адпомсціць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках