2 траўня 2024, Чацвер, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У фінале Australian Open згуляюць Шарапава і Уільямс

15
У фінале Australian Open згуляюць Шарапава і Уільямс

Расейка Марыя Шарапава ў фінале Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў тэнісе (Australian Open) згуляе з амерыканкай Серэнай Уільямс.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт турніру.

У паўфінале 33-гадовая амерыканка, пасеяная пад першым нумарам, у двух сэтах абыграла суайчынніцу 19-гадовую Мэдысан Кіс. Сустрэча, якая доўжылася 1 гадзіну 33 хвіліны, завяршылася з лікам 7:6 (7:5), 6:2 на карысць Уільямс, піша Lenta.ru.

З Шарапавай, якая ў паўфінале турніру перамагла суайчынніцу Кацярыну Макараву, Уільямс гуляла ў фінале Australian Open у 2007 годзе. Тады мацнейшай апынулася амерыканка. Усяго спаборніцы правялі 18 вочных сустрэч, у 16 з якіх перамагала Уільямс. Апошні раз Шарапава абыгрывала амерыканку ў лістападзе 2004 года.

Australian Open - першы ў гэтым сезоне турнір серыі «Вялікага шлема». Прызавы фонд жаночых спаборніцтваў складае блізу 15 мільёнаў даляраў.

Нагадаем, беларуска Вікторыя Азаранка (№44 ВТА) завяршыла выступ у жаночым адзіночным разрадзе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі на стадыі чацвёртага круга, дзе саступіла славачцы Дамініцы Цыбулковай.

Фота: AP

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках