28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Серэна Уільямс і Мэдысан Кэйс выйшлі ў паўфінал Australian Open

9
Серэна Уільямс і Мэдысан Кэйс выйшлі ў паўфінал Australian Open

Тэнісістка з ЗША Мэдысан Кэйс перамагла ў чвэрцьфінале Australian Open суайчынніцу Вінус Уільямс з лікам 6-3, 4-6, 6-4.

Аб гэтым паведамляецца на сайце турніру, піша «Інтэрфакс».

Яшчэ ў адным чвэрцьфінале, які адбыўся трохі пазней гульні Кэйс-Уільямс, Серэна Уільямс атрымала перамогу над славацкай тэнісісткай Дамінікай Цыбулкавай. Матч завяршыўся з лікам 6-2, 6-2.

Такім чынам, абедзвюм сёстрам Уільямс выйсці ў паўфінал не ўдалося. Серэна Уільямс заўсёды перамагала ў Australian Open, калі праходзіла далей чвэрцьфіналу - гэта здаралася пяць разоў.

У другім паўфінале згуляюць расейкі Марыя Шарапава і Кацярына Макарава.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках