26 красавiка 2024, Пятніца, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Польшчы: Канфлікт ва Украіне можа зацягнуцца на гады

4
Міністр абароны Польшчы: Канфлікт ва Украіне можа зацягнуцца на гады

Мэтай Расеі з'яўляецца блакаванне еўраінтэграцыі Украіны, таму ў агляднай перспектыве не варта чакаць мірнага развязання крызісу.

Пра гэта заявіў міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на выданне Rzeczpospolita.

«Усё менш перспектыў на мірнае развязанне канфлікту ва Украіне. Думаю, што, улічваючы гэта, нас чакаюць вельмі цяжкія месяцы і гады, бо непрыхаванай мэтай Расеі з'яўляецца блакаванне еўрапейскага шляху Украіны», - сказаў Семоняк.

У той жа час, з ягоных слоў, дзеянні Расеі паказваюць на тое, што яна нясе пагрозу для ўсёй Еўропы. Аднак міністр запэўніў, што бяспека для ўрада Польшчы з'яўляецца «абсалютным прыярытэтам».

Акрамя таго, са слоў Семоняка, супрацоўніцтва з Украінай для Польшчы з'яўляецца стратэгічным. «Супрацоўніцтва з Украінай уважаем за стратэгічнае. Тут на першым плане стварэнне польска-ўкраінска-літоўскай брыгады», - адзначыў ён.

Ён падкрэсліў, што няма ніякіх перашкодаў для продажу польскай зброі Украіне, на выгадных для Украіны умовах.

Нагадаем, нядаўна прэм'ер-міністр Польшчы Эва Копач распавяла, што Польшча не будзе браць удзелу ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны. У той жа час у Бюро нацбяспекі Польшчы заяўлялі пра гатоўнасць прадаць Украіне ўсякую зброю, хоць яны і не маюць зброі, якую маглі б аддаць бясплатна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках