26 красавiка 2024, Пятніца, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФСБ распачала супраць Саўчанкі справу за «незаконнае перасячэнне мяжы»

19
ФСБ распачала супраць Саўчанкі справу за «незаконнае перасячэнне мяжы»

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, якая была выкрадзеная спецслужбамі РФ, стала фігуранткай яшчэ адной крымінальнай справы ў Расеі.

ФСБ распачала справу аб незаконным перасячэнні мяжы. Саму лётчыцу, якая цяпер праводзіць галадоўку, адправілі ў медсанчастку СІЗА «Матроская цішыня» праз рэзкую страту вагі.

У дачыненні да ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі распачалі крымінальную справу за незаконны пераход мяжы (ст.322 КК РФ). Пра гэта ў твітэры напісаў яе адвакат Ілля Новікаў, піша РБК.

«Яшчэ дрэнныя навіны. ФСБ распачала на Надзею Саўчанку крымінальную справу за незаконны пераход мяжы. Арт 322 КК», - паведаміў адвакат.

Новікаў удакладніў «Інтерфаксу», што ягонай падабароннай былі паказаныя дакументы аб пачатку гэтай крымінальнай справы. «<...> Не толькі выкралі Саўчанку з тэрыторыі Украіны, але цяпер яшчэ і шыюць справу аб нібыта незаконным перасячэнні мяжы. Ок.», - пракаментаваў новую справу адвакат Саўчанкі Мікалай Полазаў.

«Гэта адказ на ўчорашняе. Яны сапраўды распачалі на Саўчанку яшчэ адну справу аб незаконным перасячэнні мяжы. Самі прывезлі, самі абвінавацілі», - напісаў у сваім твітэры трэці адвакат лётчыцы Марк Фейгін. Акрамя таго, Саўчанку, якая раней абвясціла галадоўку, адправілі ў медсанчастку СІЗА «Матроская цішыня» праз рэзкую страту вагі. «У сувязі з доўгай адмовай ад прыёму ежы Саўчанкі ФСВП Расеі прынятае рашэнне аб накіраванні яе ў медыцынскую ўстанову для дадатковага медыцынскага абследавання і далейшага назірання», - паведамілі ў прэс-службе ФСВП Расеі.

Паводле інфармацыі ведамства, зараз стан здароўя Саўчанкі ацэньваецца як здавальняючы. «Яна ўвесь час знаходзіцца пад кантролем медыцынскага персаналу і атрымлівае неабходную падтрымальную тэрапію», - дадалі ў ведамстве. У ФСВП таксама адзначылі, што медработнікі рэгулярна праводзяць з Саўчанкай прафілактычныя гутаркі, накіраваныя на адмову ад далейшай галадоўкі і тлумачаць магчымыя яе наступствы.

На думку Полазава, лётчыцу адправілі ў турэмны шпіталь, «каб пазбавіць яе магчымасці зносін з адвакатамі і для прэсінгу ФСБ у другой справе».

Нагадаем, што Саўчанка гвалтоўна ўтрымліваецца ў Расеі пасля выкрадання ў чэрвені ў раёне Луганска. Яна абвінавачваецца ў датычнасці да забойства двух журналістаў ВГТРК, якія загінулі ў чэрвені падчас расейскай агрэсіі ў Данбасе. На час следства яна арыштаваная да 13 лютага 2015 года. Усе абвінавачванні Саўчанка катэгарычна адхіляе. На выбарах у Вярхоўную Раду Украіны яна была абраная дэпутатам ад партыі Юліі Цімашэнка Бацькіўшчына. МЗС Украіны настойвае, што Саўчанку ўтрымліваюць незаконна. Вызваліць Саўчанку прызываюць у ЕЗ і ЗША.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках