2 траўня 2024, Чацвер, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк увёў санкцыі ў дачыненні да чатырох банкаў

7
Нацбанк увёў санкцыі ў дачыненні да чатырох банкаў

Нацбанк прыпыніў дзеянне ліцэнзій чатырох банкаў.

Праўленне Нацыянальнага банка з 29 студзеня тэрмінам на адзін год прыпыніла дзеянне спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на правядзенне банкаўскай дзейнасці закрытага акцыянернага таварыства "ИнтерПэйБанк" (ЗАТ "ИнтерПэйБанк"), закрытага акцыянернага таварыства "Банк инвестиционных технологий" (ЗАТ "БИТ-Банк") , закрытага акцыянернага таварыства "Евробанк" (ЗАТ "Евробанк") і закрытага акцыянернага таварыства "Норд Европеана Банк" (ЗАТ "Н.Е.Б. Банк") у частцы правядзення асобных банкаўскіх аперацый, якія прадугледжваюць наяўнасць нарматыўнага капіталу не менш за 25 млн. еўра ў эквіваленце, паведамляе БелаПАН.

"Меры ўздзеяння да паказаных банкаў прынятыя ў сувязі з невыкананнем імі ліцэнзійнага патрабавання аб наяўнасці нарматыўнага капіталу не менш за мiнiмальны памер, устаноўлены Нацыянальным банкам, а таксама іншых патрабаванняў заканадаўства", - гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

У дачыненні да ЗАТ "ИнтерПэйБанк" прыпыненыя банкаўскія аперацыі: у прыцягненні грашовых сродкаў фізічных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты); размяшчэнні прыцягнутых грашовых сродкаў фізічных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты) ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах зваротнасці, платнасці і тэрміновасці; адкрыцці і вядзенні банкаўскіх рахункаў фізічных асоб; прыцягненні і размяшчэнні каштоўных металаў ва ўклады (дэпазіты) фізічных асоб; выдачы банкаўскіх гарантый; выпуску ў абарачэнне (эмісіі) банкаўскіх плацежных картак; выпуску ў абарачэнне (эмісіі) электронных грошай.

У дачыненні да ЗАТ "БИТ-Банк", "Евробанк" і "Н.Е.Б. Банк" прыпыненыя банкаўскія аперацыі: у выдачы банкаўскіх гарантый; выпуску ў абарачэнне (эмісіі) банкаўскіх плацежных картак; выдачы каштоўных папер, якія пацвярджаюць прыцягненне грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты) і размяшчэнне іх на рахункі.

"Пастанова аб прыпыненні ажыццяўлення названымі банкамі асобных банкаўскіх аперацый не прывядзе да ўзнікнення неабходнасці датэрміновага выканання абавязацельстваў раней заключаных дамоў", - падкрэслівае Нацбанк.

У адпаведнасці з артыкулам 98 Банкаўскага кодэкса абавязацельствы, звязаныя з правядзеннем вышэйзгаданых аперацый, спыняюцца выкананнем бакамі сваіх абавязацельстваў у адпаведнай дамове. Пры гэтым забараняецца заключаць новыя дамовы і перазаключаць на новы тэрмін раней заключаныя дамовы, калi выкананне абавязацельстваў аб іх звязанае з правядзеннем банкаўскіх аперацый, у частцы правядзення якіх дзеянне ліцэнзіі прыпыненае.

Уласнікам названых банкаў "неабходна прыняць меры ў нарошчванні нарматыўнага капіталу і ліквідацыі іншых парушэнняў, якія дапускаліся. пасля чаго дзеянне прыпыненых ліцэнзій на правядзенне банкаўскай дзейнасці ў частцы правядзення асобных аперацый можа быць адноўленае, альбо прыняць рашэнне аб змене статусу банка на нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю, якая праводзіць абмежаванае кола аперацый".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках