2 траўня 2024, Чацвер, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сілічы» зноў паднялі тарыфы на катанне

28
«Сілічы» зноў паднялі тарыфы на катанне

Упор зроблены на багатых расейцаў, якія прыязджаюць сюды адпачыць і пацешыцца.

Апошнія некалькі гадоў кошт катання ў «Сілічах» стабільна павышаецца нават у даляравым эквіваленце. Распачаты сезон не стаў выключэннем. Калі пералічыць у далярах, то рэальны кошт гадзіннага скi-пасу ў выходны дзень павялічыўся ў паўтара разы, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Сустрэўшы Новы год, многія аматары актыўнага адпачынку адправіліся пакатацца на лыжах і сноўбордах. У «Сілічах» іх чакаў непрыемны сюрпрыз: выявілася, што з 1 студзеня кошты на пад'ёмнік павысілі ў сярэднім на 20%. Больш за ўсё падаражэў адзін з самых папулярных абанементаў (дзве гадзіны катання ў будні дзень) - амаль на 30%. Цяпер ён каштуе 140 тысяч рублёў.

Характэрна, што рост тарыфаў у «Сілічах» адбыўся на фоне барацьбы ўрада з павышэннем цэн. Нагадаем, у «чорную пятніцу», 19 снежня, Саўмін падпісаў пастанову №1207, якой фактычна ўводзіцца мараторый на рост коштаў. Згодна з дакументам, Мінгандлю, Белкаапсаюзу, аблвыканкамам і Менгарвыканкаму «даручана не дапускаць росту рознічных цэн на спажывецкія тавары, а таксама на любое павышэнне тарыфаў на паслугі натуральных манаполій і суб'ектаў гаспадарання, якія займаюць дамінуючае становішча на таварным рынку». А факты парушэння патрабаванняў урада Беларусі цягнуць за сабой наступствы «аж да закрыцця гандлёвых аб'ектаў». Напрыклад, пасля павышэння коштаў на 33% Мінгандлю закрыў магазін керамічнай пліткі. Аб павышэнні цэн на гарачую лінію паведаміў незадаволены пакупнік. Таксама за парушэнні правілаў гандлю закрылі некалькі дзясяткаў беларускіх інтэрнэт-крам.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках