29 красавiка 2024, панядзелак, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праблемныя запазычанасці ў Беларусі выраслі на 29%

1
Праблемныя запазычанасці ў Беларусі выраслі на 29%

Праблемная запазычанасць вырасла на 29,3% за 2014 да Br326,0 млрд. на 1 студзеня 2015 года.

У снежні паказчык знізіўся на 2,4% пасля росту на 4,1% у лістападзе. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы, апублікаванай на сайце Нацыянальнага банка, піша АФН.

У Беларусі сума выдадзеных фізічным асобам крэдытаў у нацыянальнай валюце на 1 студзеня 2015 года склала Br62,178 трлн., павялічыўшыся на 17% за 2014. У снежні рост крэдытаў склаў 2,2% пасля росту на 1,5% у лістападзе. Астатак запазычанасці ў валютных крэдытах насельніцтва знізіўся на 26,7% за 2014 да $64 млн. На 1 студзеня 2015 г. (з 2009 года дзейнічае забарона на валютнае крэдытаванне фізічных асоб). Праблемная валютная запазычанасць склала $10,3 млн., знізіўшыся на 24,8% за 2014.

За 2013 сума рублёвых крэдытаў насельніцтва вырасла на 36,2% да Br53,141 трлн., праблемная запазычанасць павялічылася ў 2,2 разы да Br252,2 млрд. Запазычанасць у валютных крэдытах знізілася за 2013 на 36,6% да $ 87, 3 млн., праблемная - на 28,3% да 13,7 млн.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках