29 красавiка 2024, панядзелак, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чатыром грамадзянам ЗША забаранілі ўезд у Расею

11
Чатыром грамадзянам ЗША забаранілі ўезд у Расею

Улады РФ адказалі на пашырэнне «спісу Магніцкага».

У пашыраны расейскі «чорны спіс» увайшлі грамадзяне ЗША, якія, на думку Масквы, датычныя да затрымання сына дэпутата Дзярждумы Рамана Селязнёва на Мальдывах. Расейца абвінавачваюць у шматмільённым кібермахлярстве і выкраданні звестак плацежных карт.

Аб зробленых захадах распавёў афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Аляксандр Лукашэвіч. Ягоная заява прыводзіцца на сайце ведамства.

У «чорны спіс» унеслі Чарльза Сэта Уілкінсан (Charles Seth Wilkinson), Ітана Рэя Арэнсона (Ethan Ray Arenson), Кэтрын Уорму (Kathryn Warma), Нормана Барбосу (Norman Barbosa). На думку расейскага ведамства, яны «датычныя да грубых парушэнняў правоў чалавека і міжнародна-прававых нормаў», паколькі мелі дачыненне да «выкрадання» Селязнёва.

Раман Селязнёў быў затрыманы 5 ліпеня ў міжнародным аэрапорце сталіцы Мальдыўскай Рэспублікі - Мале. У той жа дзень ён быў дастаўлены на выспу Гуам, якая ўваходзіць у склад ЗША. Акруговы суд Гуама адмовіў расейцу ў вызваленні і прыняў пастанову аб ягонай дэпартацыі ў Сіэтл.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках