29 красавiка 2024, панядзелак, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканская кампанія будзе рабіць піва са сцёкавых вод

12
Амерыканская кампанія будзе рабіць піва са сцёкавых вод

Амерыканская кампанія Clean Water Services, якая спецыялізуецца на ачыстцы сцёкавых вод паабяцала наладзіць вытворчасць піва.

Для вытворчасці новага прадукту выкарыстоўваюць перапрацаваную каналізацыйную ваду, якая прайшла трохступенную сістэму ачысткі, піша Lenta.ru.

Сыравіну, то бок атрыманую чыстую ваду, Clean Water Services перадасць піваварнай кампаніі Oregon Brew Crew, якая зоймецца стварэннем алкагольнага напою.

Цяпер заканадаўства штата дазваляе выкарыстоўваць вычышчаную сцёкавую ваду толькі для ірыгацыі і ў прамысловых мэтах. Прадстаўнік кампаніі Марк Джокэрс (Mark Jockers) распавёў, што кампанія спрабуе змяніць стаўленне людзей да вычышчанай каналізацыйнай вады, а таксама садзейнічаць развязанню экалагічных праблем.

«Мы стараемся пачаць дыскусію аб сутнасці вады, і няма лепшага спосабу гэта зрабіць, чым за куфлем піва», - патлумачыў Джокэрс.

Гатовыя напоі паступяць у продаж толькі пасля таго, як будуць адобраныя мясцовым дэпартаментам аховы здароўя (чакаецца, што гэта адбудзецца ў красавіку 2015 г.).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках