29 красавiка 2024, панядзелак, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйдэр ДДТ: кефір, фруктовая гарбата, выпечка і ні грама алкаголю

7
Рэйдэр ДДТ: кефір, фруктовая гарбата, выпечка і ні грама алкаголю

Гурт ДДТ з 20 да 26 лютага дасць чатыры канцэрты ў Беларусі.

Мы зазірнулі ў рэйдэр гурту, каб даведацца, якія патрабаванні павінны выканаць арганізатары мерапрыемства.

У гэта складана паверыць, але бытавы рэйдэр знакамітых рокераў досыць просты: аднамесныя нумары з адзінай абавязковай умовай - наяўнасцю інтэрнэту. У лідара групы Юрыя Шаўчука ў нумары павінен быць базавы набор прадуктаў: кава, кефір, смятана, вяршкі, мінеральная вада і садавіна. Спецыфічная хіба што гарбата - фруктовая (ківі, манга) і зялёная з язмінам. Прыкладна той жа асартымент у агульнай грымёрцы на пляцоўцы, толькі з даданнем мяснога і рыбнага асарці, а таксама высакаякаснай выпечкі. Увогуле, увесь рэйдэр ДДТ пры жаданні можна знайсці ў звычайным гастраноме. А алкаголь з'яўляецца ў грымёрцы толькі з гасцямі.

- Зразумела, усё гэта трэба дакладна выконваць, але паводле сваіх бытавых патрабаванняў гэта адзін з самых сціплых гуртоў, з якімі нам даводзілася працаваць. Не зоркі і жыхары неба, а простыя, нармальныя людзі, - кажа charter97.org арганізатар тура ў Беларусі Максім Мазураўскі, які таксама іх прывозіў у Карэлію на фестываль "Паветра". - А вось у плане тэхнікі яны вельмі патрабавальныя і абсалютна бескампрамісныя. На фестывалі ДДТ адзіныя ўсю ноч працавалі з гукам і святлом - удзень жа выступы ідуць. Скончылі толькі ў шэсць раніцы. Таму і якасць канцэрту ў іх заўсёды на найвышэйшым узроўні. Роўна такі ж падыход будзе і ў Беларусі.

Значную частку абсталявання ДДТ прывязуць з сабой на некалькіх грузавіках. Яго будзе абслугоўваць блізу 30 чалавек тэхнічнага персаналу. Музычная праграма выступаў будзе складацца з найлепшых песень розных гадоў і альбома "Празрысты" (2014)

20 лютага - Віцебск, Лядовы палац - ад 380 да 680 тысяч рублёў

22 лютага - Гомель, манеж "Дынама" - ад 400 да 980 тысяч рублёў

24 лютага - Берасце, Лядовы палац - ад 380 да 680 тысяч рублёў

26 лютага - Менск, Менск-арэна - ад 500 да 1250 тысяч рублёў

Квіткі на ўсе канцэрты ў касах і на сайтах білетных аператараў Kvitki.by і Ticketpro.by ў 42 гарадах Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках