29 красавiка 2024, панядзелак, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея страціла праз санкцыі і абрынанне коштаў нафты $200 мільярдаў

11
Расея страціла праз санкцыі і абрынанне коштаў нафты $200 мільярдаў

Міністр фінансаў Расеі Антон Сілуанаў ацаніў страты расейскай эканомікі ад заходніх санкцый і падзення коштаў нафты ў $200 млрд.

Пры гэтым рухаючай сілай эканамічнага спаду стала зніжэнне коштаў нафты. Дэфіцыт капіталу праз санкцыі супраць Расеі абышоўся эканоміцы прыкладна ў $40-50 млрд, піша РБК.

Эканоміка Расеі ў выніку камбінаванага ўздзеяння санкцый і падання нафтавых коштаў страціла блізу $200 млрд або «можа быць, крыху больш», прывёў ацэнку ў інтэрв'ю тэлеканалу CNBC міністр фінансаў Расеі Антон Сілуанаў. З ягоных слоў, найбольшы негатыўны ўплыў зрабіла падзенне кошту нафты, што стала галоўнай рухаючай сілай эканамічнага спаду.

«Найбольшы ўплыў адыграла падзенне коштаў нафты. Паводле нашых ацэнак, дэфіцыт капіталу праз санкцыі складае $40-50 млрд», - сказаў ён.

Гэтыя страты ўжо былі ўлічаныя ўрадам Расеі, дадаў Сілуанаў. «Ужо ўведзеныя санкцыі сапраўды зрабілі негатыўны ўплыў на нас. Аднак расейскія кампаніі прыстасаваліся да іх, а ў плацежны баланс Расеі былі ўнесены карэктывы. Рубель саслабеў, але, як вы бачыце, жыццё працягваецца, а мы працягваем жыць», - сказаў ён. Сілуанаў таксама выказаўся з нагоды ўзняцця Цэнтрабанкам ключавой працэнтнай стаўкі ў мінулым годзе з 10,5% да 17%, што стала самым значным яе ростам з 1998 года. Міністр мяркуе, што гэтая пастанова была правільнай, аднак ён спадзяецца, што ў далейшым ключавая стаўка будзе зніжаная. Але ён падкрэсліў, што ключавая стаўка знаходзіцца ў сферы паўнамоцтваў Цэнтральнага банка, а Мінфінансаў не можа ўплываць на яго пастановы. Кіраўнік Мінфінансаў адзначыў, што Цэнтрабанк сочыць за існай сітуацыяй і аналізуе магчымасці развязання што да зніжэння ключавой стаўкі.

На ягоную думку, існыя адсоткавыя стаўкі не адпавядаюць макраэканамічным паказчыкам расейскай эканомікі пры 12-адсоткавай інфляцыі ў гадавым вылічэнні. Напярэдадні, 29 студзеня, кіраўнікі еўрапейскай дыпламатыі дамовіліся аб падрыхтоўцы «далейшых абмежавальных мер» супраць Расеі, існыя санкцыі пры гэтым будуць падоўжаныя яшчэ на шэсць месяцаў. Міністр фінансаў адзначыў у сувязі з гэтым, што Расея здолела адаптавацца да заходніх санкцый, якія сапраўды негатыўна адбіваюцца на эканоміцы краіны. У панядзелак, 26 студзеня, міжнароднае агенцтва Standard & Poor's панізіла рэйтынг Расеі да «смеццевага» ўзроўню «BB +».

Агенцтва адзначыла, што гнуткасць крэдытна-грашовай палітыкі стала больш абмежаванай, а перспектывы эканамічнага росту саслаблі. Паводле ацэнак намесніка памочніка генеральнага сакратара NАТO што да новых пагроз бяспекі Джэймі Шы, у гэтым годзе Расея можа страціць праз нізкія нафтавыя кошты і санкцыі блізу $150 млрд. Чысты адток капіталу з Расеі, згодна з ацэнкай Цэнтрабанка, у 2014 годзе перасягнуў усе прагнозы і склаў больш $150 млрд. Пры гэтым самы вялікі адток адбыўся ў чацвёртым квартале і дасягнуў адзнакі $72,9 млрд.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках