28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бальніцам і дзіцячым дамам паднялі кошты электрычнасці

Бальніцам і дзіцячым дамам паднялі кошты электрычнасці

У Беларусі павышаныя тарыфы на электраэнэргію для арганізацый-ільготнікаў.

У Беларусі на 8,8% павышаныя тарыфы на электрычную энэргію для катэгорый арганізацый, якія аплачваюць яе на ўзроўні тарыфаў для насельніцтва. Адпаведная пастанова зацверджаная пастановай Мінэканомікі ад 14 студзеня 2015 года №3, піша АФН.

Гаворка ідзе аб арганізацыях аховы здароўя, рэлігійных арганізацыях, садаводчых таварыствах, дзіцячых дамах, дамах састарэлых, дачных кааператываў, арганізацыяў, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і інш.

Тарыф на электраэнэргію для іх складзе Br942,5 за 1 кВт ч.

Для гаражных кааператываў і аўтамабільных стаянак тарыф захаваны на ўзроўні 1467,5 за 1 кВт ч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках