28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гуджэроцці заклапочаны нападкамі на ксяндзоў у Беларусі

15
Гуджэроцці заклапочаны нападкамі на ксяндзоў у Беларусі

Незадаволенасць замежнымі ксяндзамі ў Беларусі выказалі Гуляка і сам Лукашэнка.

Апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроцці сустрэўся з кіраўніком МЗС Беларусі.

Клаўдыё Гуджэроцці паведаміў Уладзіміру Макею пра заклапочанасць у сувязі з магчымымі інтэрпрэтацыямі нядаўніх выступаў, якія тычацца Рымска-каталіцкай Царквы ў Беларусі, паведамілі charter97.org у прэс-службе замежнапалітычнай установы.

У гэтым кантэксце Гуджэроцці "акцэнтаваная тая велізарная праца, якая праводзіцца Рыма-каталіцкай Царквой у Беларусі агулам, і ў сферы падрыхтоўкі нацыянальных кадраў каталіцкіх святароў у прыватнасці", - праінфармавалі ў МЗС.

У сваю чаргу Макей адзначыў зацікаўленасць беларускага боку ў забеспячэнні Беларусі менавіта нацыянальнымі кадрамі каталіцкіх святароў, прадоўжылі ў міністэрстве. "У гэтым кантэксце кіраўнік МЗС Беларусі вітаў зніжэнне колькасці замежнікаў сярод каталіцкіх святароў, якое назіраецца, а таксама прызначэнне Папам Рымскім у канцы 2013 года трох новых біскупаў беларускага паходжання", - паведамілі ў замежнапалітычнай установе.

Раней каталіцкія біскупы Беларусі на пазачарговым пленарным пасяджэнні 30 студзеня абмеркавалі агучаныя апошнім часам абвінавачванні ў адрас польскіх святароў, якія служаць у Беларусі, а таксама абвінавачванні ў незацікаўленасці кіраўніцтва Каталіцкай царквы ў падрыхтоўцы сваіх святароў.

"Мы, як і вернікі-каталікі, з глыбокай заклапочанасцю ўспрымаем гэтыя абвінавачванні, якія ўважаем неабгрунтаванай абразай Каталіцкай царквы і распальваннем міжнацыянальнай і міжканфэсійнай варожасці", - падкрэсліваецца ў заяве.

У дакуменце прыводзяцца звесткі, паводле якіх у 1989 годзе ў Беларусі служыла блізу 60 мясцовых святароў, цяпер іх колькасць узрасла да 360, гэта значыць павялічылася ў 6 разоў.

На мінулым тыдні ўпаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Леанід Гуляка заявіў, што некаторыя ксяндзы-замежнікі, у асноўным з Польшчы, спрабуюць займацца ў Беларусі палітыкай. З ягоных слоў, яны крытыкуюць Беларусь, яе законы і кіраўніцтва краіны. У такіх выпадках беларускія ўлады не ўзгадняюць падаўжэнне іх знаходжання ў рэспубліцы.

29 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску Аляксандр Лукашэнка заявіў, што некаторыя каталіцкія святары з Польшчы займаюцца на тэрыторыі Беларусі "не тымі рэчамі".

"Што тычыцца польскіх святароў, я не вельмі задаволены службай некаторых польскіх прадстаўнікоў на нашай зямлі. Я пра гэта казаў былому Папе Рымскаму, калі з ім сустракаўся, распавядаў, што яны часам займаюцца не тымі рэчамі, якімі павінны займацца", - сказаў дыктатар.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках