27 красавiка 2024, Субота, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржстандарт: На рынкаx абважваюць 75% прадаўцоў

25
Дзяржстандарт: На рынкаx абважваюць 75% прадаўцоў

Больш за 75% юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў парушалі правілы карыстання сродкамі вымярэнняў пры водпуску тавару спажыўцам.

Паводле інфармацыі Дзяржстандарту, парушэнні выяўленыя ў 386 з 509 правераных гандлёвых аб'ектаў на 106 рынках рэспублікі.

Пры гэтым 53% вагаў і гір, што выкарыстоўваліся імі, не прайшлі верыфікацыю альбо эксплуатаваліся тэхнічна няспраўнымі, паведамляе БелаПАН.

Так, вагі і гіры не мелі пацверджання іх прыдатнасці да ўжывання. На іх адсутнічалі знак і галаграфічная верыфікацыйная налепка, якія сведчаць аб своечасовым праходжанні верыфікацыі. Гэта не дазваляе судзіць аб спраўным стане вагаў і гір і, адпаведна, дакладнасці вымярэння.

Да прыкладу, інспекцыяй Дзяржстандарту Менскай вобласці і Менску было адзначана "вельмі нездавальняючы стан сродкаў вымярэння", якія ўжываюцца суб'ектамі гаспадарання на рынках "Курасоўшчына" ў Менску, Крупскага спажывецкага таварыства, у гандлёвым унітарным прадпрыемстве "Слуцкі рынак аблспажыўсаюза". Тут верыфікацыю не прайшлі ўсе правераныя адзінкі вагавымяральных прыбораў.

Падчас праверак абласнымі інспекцыямі Дзяржстандарту таксама выяўляліся парушэнні прадаўцамі патрабаванняў да ўстаноўкі вагаў пры водпуску тавару. Яны павінны быць устаноўленыя згодна з узроўнем на трывалай, устойлівай гарызантальнай аснове. На самай жа справе вагі ў асноўным знаходзіліся на драўляных і кардонных скрынях, якія могуць хістацца.

Адзначаны таксама выпадкі, калі шалі загрувашчаныя таварам або якім-небудзь інвентаром, былі закрытыя вітрынамі, і пакупнікі не маглі бачыць увесь працэс узважвання і водпуску тавару.

Названыя вышэй парушэнні не гарантуюць дакладнасць вымярэння і могуць прывесці да абважвання і падману пакупнікоў, адзначылі ў Дзяржстандарце.

Акрамя гэтага, гандлёвыя павільёны не ў поўным аб'ёме былі забяспечаныя сродкамі вымярэння тэмпературы і вільготнасці, а тэрмометры і псіхраметрычныя гігрометры не праходзілі метралагічны кантроль, што не гарантуе дакладнасці вымярэнняў.

Паводле вынікаў праведзеных праверак складзеныя і накіраваны ў суд для прыняцця мер 306 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Правераных суб'ектаў гаспадарання выдадзеныя прадпісанні і рэкамендацыі аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Цяпер у судовых органах ужо разгледжаная частка пратаколаў і вынесеныя пастановы аб спагнанні са службовых асоб штрафных санкцый больш чым на 356 млн. рублёў.

"Стан вагавымяральных прыбораў, якія выкарыстоўваюцца ў гандлі на рынках, Дзяржстандарт будзе трымаць пад сталым кантролем і ў 2015 годзе, робячы дзейсныя захады ў папярэджанні парушэнняў у гэтай сферы і абароне інтарэсаў дзяржавы і спажыўцоў ад наступстваў недакладных і няправільна выкананых вымярэнняў", - адзначылі ў камітэце.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках