28 красавiка 2024, Нядзеля, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве ўжо 13 гадзін гарыць навуковая бібліятэка

43

Звыш 60 пажарных груп спрабуюць патушыць буйны пажар у бібліятэцы акадэмічнага Інстытута навуковай інфармацыі грамадскіх навуках (ІНІГН) у Маскве.

Пра гэта паведаміў РIА Новости прадстаўнік аператыўнага штаба на месцы НС.

"Барацьбу з агнём вось ужо 13 гадзін вядуць 62 пажарныя групы, усяго 217 чалавек", - сказаў суразмоўца агенцтву.

Паведамленне пра пажар на апошнім паверсе трохпавярховага будынка паступіла ў пятніцу позна ўвечары. Плошча пажару, паводле папярэдніх звестак МНС, складае блізу 2 тысяч квадратных метраў. У будынку абрынуўся дах на плошчы блізу 1 тысячы квадратных метраў.

ІНІГН - найбуйнейшы навуковы інфармацыйны цэнтр Расеі ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук. Яго бібліятэка налічвае 14,2 мільёна асобнікаў на старажытных, сучасных усходніх, еўрапейскіх і рускай мовах, у тым ліку рэдкія выданні XVI - пачатку XX стагоддзяў. У бібліятэцы маюцца самыя поўныя, а ў асобных выпадках адзіныя ў Расеі зборнікі дакументаў Лігі нацый, ААН і ЮНЕСКА, парламенцкія справаздачы ЗША (з 1789 года), Англіі (з 1803 года), Італіі (з 1897 года) і адна з найбуйнейшых у Расеі калекцый кніг на славянскіх мовах.

Бібліятэка была заснаваная ў 1918 годзе і мае статус федэральнай. Штат бібліятэкі - 330 чалавек.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках