26 красавiка 2024, Пятніца, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Украіны: Дэбальцава часткова кантралюецца тэрарыстамі

16
Міністр абароны Украіны: Дэбальцава часткова кантралюецца тэрарыстамі

Працягваюцца баявыя дзеянні ў раёне Дэбальцава (Данецкая вобласць Украіны), горад часткова кантралюецца тэрарыстычнымі групоўкамі.

Пра гэта падчас брыфінгу заявіў міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак, паведамляе «Украінская праўда».

«На жаль, Дэбальцава часткова кантралюецца тэрарыстычнымі групоўкамі» - заяўвіў ён.

Са слоў міністра, у зоне АТА за суткі загінулі 15 і параненыя 30 украінскіх вайскоўцаў.

«Гэта на ўсёй лініі сутыкнення, пачынаючы з Луганскай вобласці, заканчваючы Марыупалем», - сказаў ён на брыфінгу ў суботу ў Кіеве.

Міністр таксама паведаміў, што за ўвесь час баявых дзеянняў у раёне Данецкага аэрапорта загінулі 14 украінскіх вайскоўцаў і 16 узятыя ў палон.

З ягоных слоў, у цяперашні час Служба бяспекі Украіны займаецца працай што да абмену палоннымі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках