28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйное ДТЗ у Менску: пашкоджаныя пяць аўто

5

Вінаваты ў аварыі знаходзіцца ў шпіталі.

ДТЗ адбылося 30 студзеня блізу 21:00. Як паведамілі відавочцы, на месцы аварыі працавалі не менш за два экіпажы хуткай дапамогі, экіпажы ДАІ. У Дзяржаўтаінспекцыі Заводскага раёна карэспандэнту onliner.by паведамілі папярэднюю версію таго, што здарылася.

«Аўтамабіль Renault рухаўся па вуліцы Жылуновіча з боку вуліцы Народнай у бок Партызанскага праспекта. Паводле папярэдніх звестак, ён рухаўся без асвятлення і на вялікай хуткасці. Кіроўца Renault не выконваў дыстанцыю і рэзнуўся ў аўтамабіль BMW, які рухаўся наперадзе ў тым жа кірунку. Пасля гэтага BMW адкідвае да абочыны прама ў прыпаркаваныя аўтамабілі. А Renault выносіць на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкаецца з аўтамабілем УАЗ. Зноў жа па папярэдняй версіі, вельмі сур'ёзна пацярпеў кіроўца Renault - з разбітага аўто яго даставалі работнікі МНС. Таксама ў лякарню дастаўлены кіроўца BMW. Пад пытаннем стан пасажыра гэтай машыны», - распавялі ў раённым аддзеле ДАІ.

Матэрыялы аб гэтым ДТЗ перададзеныя ў Дзяржаўтаінспекцыю горада. Фізічны стан кіроўцы Renault у момант аварыі будзе высвятляцца ў лякарні.

Са слоў відавочцаў, пашкоджаныя яшчэ два аўтамабілі - Mercedes і Volkswagen Passat.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках