28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камунальныя паслугі ў Менску даражэюць на 20-40%

123

З заўтрашняга дня ў Менску падвышаюцца тарыфы на камунальныя паслугі.

Гэта вынікае з пастановы гарадской рады «дэпутатаў», апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

«На падставе падпункта 2.1 пункта 2 Указа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2011 года №72 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання коштаў (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь» Менскі гарадскі выканаўчы камітэт пастанавіў устанавіць фіксаваныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, якія выконваюцца для насельніцтва, субсідуюцца дзяржавай, з улікам індэксацыі згодна з дадаткам», - гаворыцца ў дакуменце.

Згодна з дакументам, плата за карыстанне каналізацыяй складзе 958 рублёў за кубічны метр і вырасце на 25%, а кубаметр вады будзе каштаваць 1436 рублёў, падаражэў больш, чым на 21%. Плата за тэхнічнае абслугоўванне вырасце на 34% і складзе 947 рублёў за квадратны метр, а адлічэнні на капрамонт вырастуць на 40» - да 838 рублёў за квадратны метр.

Напісаць каментар 123

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках