27 красавiка 2024, Субота, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскія «начнікі» забароняць

16
Магілёўскія «начнікі» забароняць

Гандаль спіртным у начны час нічым не апраўданы, і абласная міліцыя будзе ініцыяваць яго спыненне.

Пра гэта заявіў 30 студзеня начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Кавальчук.

Як паведамляе БелаПАН, у Магілёўскай вобласці ў 2014 годзе адбылося зніжэнне колькасці злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення, больш чым на 10% - з 2 699 да 2 424. Аднак, паводле сцвярджэння начальніка абласной міліцыі, актуальнымі застаюцца пытанні папярэджання злачынстваў, учыненых на глебе п'янства.

«Практычна кожнае трэцяе злачынства ў вобласці ўчыненае асобамі ў стане алкагольнага ап'янення. А што да цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у побыце гэтая лічба даходзіць да 80%. У стане алкагольнага ап'янення ўчынена больш забойстваў - з 53 да 63, пагроз забойстваў - з 111 да 141, катаванняў - з 50 да 71, выпадкаў хуліганства - з 98 да 144, згонаў транспартных сродкаў, згвалтаванняў і гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару», - адзначыў ён.

Кавальчук упэўнены, што адным з фактараў, якія ўплываюць на ўчыненне такіх злачынстваў, з'яўляецца даступнасць спіртнога. «У сувязі з чым мы праводзім пастаянны маніторынг, асабліва гандлёвых аб'ектаў, якія рэалізуюць спіртныя напоі ў вячэрні і начны час. На тэрыторыі вобласці размешчана 85 такіх аб'ектаў, якія гандлююць пасля 22 гадзін, з іх 11 з кругласутачным рэжымам. У Магілёве такіх 5, у Бабруйску - 4, у Асіповічах - 2», - распавёў міліцэйскі чыноўнік, адзначыўшы, што каля такіх аб'ектаў за мінулы год было ўчынена 17 злачынстваў, сярод якіх адно замах на забойства, тры факты прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

«Вельмі шмат шкоды прыносяць гэтыя аб'екты, якія менавіта ў начны час гандлююць спіртным. Людзі туды ідуць за спіртным. Ніхто ўначы не ідзе купляць ні хлеб, ні каўбасу. І людзі, якія туды прыходзяць, ідуць у напалову адэкватным стане. І ўжо ў нецвярозым стане даводзяць сябе да неадэкватнасці, і потым учыняюць такія цяжкія злачынствы», - кажа Кавальчук.

Гандаль спіртным ў начны час, з ягоных слоў, нічым не апраўданы. «Тым больш, што ўжо ў Віцебскай, Гарадзенскай, Менскай абласцях пастановай органаў выканаўчай улады «начнікі» спынілі сваё існаванне. І гэта неадкладна адбілася на крымінагеннай абстаноўцы ў гэтых рэгіёнах. Мы і ў гэтым годзе будзем выходзіць з аналагічнай ініцыятывай у Магілёўскі аблвыканкам», - сказаў ён, паведаміўшы, што, напрыклад, у суседняй Расеі ўжо таксама забаранілі гандаль спіртнымі напоямі ў начны час.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках