28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут: Ксяндзы-замежнікі ў Беларусі - пад каўпаком спецслужбаў

5
Анджэй Пачобут: Ксяндзы-замежнікі ў Беларусі - пад каўпаком спецслужбаў

Кожнаму з іх прыходзіцца раз у паўгода падаўжаць дазвол на знаходжанне ў Беларусі.

Нічога новага ад чалавека, які 20 гадоў кіруе краінай і прысутнічае ў навінах усіх дзяржаўных СМІ, чакаць немагчыма. Так гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут каментуе прэс-канферэнцыю Аляксандра Лукашэнкі, на якой дыктатар больш за 7 гадзін адказваў на пытанні беларускіх і замежных журналістаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Калі казаць пра тэндэнцыі, якія былі прыкметныя ў выказванні Лукашэнкі, Анджэй Пачобут адзначыў, што «перабудовы» не будзе. «Тое, што ён пачаў захапляцца Брэжневым, падкрэслівае, што спадзявацца на нейкую перабудову, на нейкую змену сістэм, якія існуюць у імперскім асяроддзі, у беларускім асяроддзі, не прыходзіцца. Гэта, мне здаецца, - галоўнае», - сказаў ён.

Дыктатар спрабуе актыўна выкарыстоўваць аўтарытэт Каталіцкай Царквы, мяркуе Анджэй Пачобут. «Гэта прэсінг на ксяндзоў з боку дзяржавы, якія з'яўляюцца грамадзянамі Польшчы. Трэба быць вельмі наіўным, каб гаварыць, што ў беларускіх умовах ксяндзы - грамадзяне Польшчы, нейкую палітычную дзейнасць праводзілі. Гэта не адпавядае рэчаіснасці. Улічваючы тое, што раз у паўгода ім трэба працягваць дазвол на знаходжанне ў Беларусі, то ўсе яны знаходзяцца пад шчыльным каўпаком беларускіх спецслужбаў і чыноўнікаў», - сказаў журналіст.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках