28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Македоніі паведамілі пра спробу дзяржаўнага перавароту

2
Улады Македоніі паведамілі пра спробу дзяржаўнага перавароту

Праваахоўныя органы Рэспублікі Македонія (РМ) спынілі спробу правядзення дзяржаўнага перавароту.

Пра гэта, як паведамляе ТАСС, заявіў у суботу памочнік міністра ўнутраных спраў краіны Іва Кацеўскі.

З ягоных слоў, чацвёра падазраваных, выкарыстоўваючы незаконныя сродкі шпіянажу і сачэння, а таксама пагражаючы вышэйшым службовым асобам дзяржавы, спрабавалі правесці ў краіне дзяржаўны пераварот.

Пазней кіраўнік кабінета міністраў РМ Нікола Груеўскі звярнуўся да краіны і распавёў, што лідэр апазіцыйнага Сацыял-дэмакратычнага саюза Македоніі (СДСМ) Заран Заеў, які падазраецца ў спробе правядзення перавароту, шантажом патрабаваў ад яго сфармаваць тэхнічны ўрад.

Са слоў Груеўскага, «лідэр апазіцыі патрабаваў фармаванне тэхнічнага ўрада, пагражаючы наяўнасцю нейкіх запісаў тэлефонных перамоваў, якія могуць скампраметаваць кіраўніцтва дзяржавы». Пры гэтым прэм'ер-міністр паведаміў, што ён у перыяд з верасня да лістапада мінулага года правёў шэраг сустрэч з Заевым.

«Ён праінфармаваў мяне пра тое, што ў супрацоўніцтве з замежнай выведкай здабыў запісы тэлефонных перамоў практычна ўсяго кіраўніцтва краіны ад прэзідэнта, старшыні парламента, кіраўніка ўрада і да прадстаўнікоў СМІ, а таксама шэрагу палітычных і грамадскіх дзеячаў з уладных і апазіцыйных колаў, - падкрэсліў Груеўскі. - Я яго некалькі разоў пытаўся пра тое, ці ўпэўнены ён у сваіх сцвярджэннях, а таксама ў тым, што гаворка сапраўды ідзе аб замежнай разведвальнай службе, на што я атрымліваў сцвярджальныя адказы».

Паводле звестак МУС, паліцыя мае намер распачаць крымінальныя справы супраць былога дырэктара Управы бяспекі і контрразведкі Зарана Верушэўскага, ягонай жонкі Соні, старшыні Сацыял-дэмакратычнага саюза Македоніі (СДСМ) Зарана Заева і чыноўніка мясцовага самакіравання абшчыны Струміца Бранка Паліфрова.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках