28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Расеі ва Украіну адправілі 120 фур з невядомым грузам

12
З Расеі ва Украіну адправілі 120 фур з невядомым грузам

Груз з Расеі для Данецкай і Луганскай абласцей адправілася сёння з Падмаскоўя ў Растоўскую вобласць.

Як паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на МНС Расеі, у складзе калоны больш за 60 аўтамабіляў.

«З гэтых аўтамабіляў, а таксама з машын, якія адпраўляюцца ў Растоўскую вобласць з іншых рэгіёнаў, будзе сфармавана 11 калон з гуманітарнай дапамогай для Данбаса», - адзначылі ў МНС.

Паводле паведамленняў расейскага боку, у канвой увойдуць больш за 120 аўтамабіляў, якія даставяць звыш 1,4 тысячы тон гуманітарнай дапамогі.

Нагадаем, Расея даслала на акупаваныя прарасейскімі баевікамі тэрыторыі Данбаса ўжо 10 так званых «гуманітарных канвояў», апошні - 21 снежня.

У Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны заяўлялі, што ўсе гэтыя грузы, якія Расея адпраўляе ў акупаваны Данбас без дазволу Кіева, «з'яўляюцца толькі падтрымкай узброеных людзей». Галоўным чынам, грузавікі завозяць на падкантрольныя тэрарыстам тэрыторыі боепрыпасы, сухія пайкі, зброю.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках