27 красавiка 2024, Субота, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цясляр менскага ЖЭС «пасяліў» у двары герояў мультфільмаў

7

У двары дома №133 на сталічным праспекце Незалежнасці хутка з'явіцца казіно. Будоўля ў самым разгары.

Але вось што дзіўна: ніхто з жыхароў не пратэстуе супраць таго, што «ўрадлівае месца» размесціцца ў іх пад вокнамі. Уся справа ў тым, што казіно гэта казачнае і пасля завяршэння работ будзе ўяўляць сабой домік вышынёй каля трох метраў з двума вокнамі з аргшкла, піша «Менск-навіны».

- Зазірнуўшы ў іх, можна будзе ўбачыць розных звяркоў (герояў вядомых мультфільмаў), якія размясціліся вакол рулеткі, - распавёў аўтар праекта і адначасова выканаўца задуманага цясляр ЖЭС-52 Сяргей Астапенка. - Вокнаў будзе два, над галовамі казачных персанажаў размесціцца люстра, а падлога будзе паркетнай. Дом драўляны. Адкуль будматэрыялы? Мы загадзя дамовілася з прарабам фірмы, якія змяняюць ліфты ў навакольных дамах. Новыя пад'ёмнікі прыводзяць у драўляных скрынях, іх нам і аддалі.

Насельнікі двара ведаюць: калі Сяргей Генадзевіч даў слова, то яго стрымае, зробіць усё надзейна, прыгожа, з фантазіяй. Тут жа знаходзяцца мясцовыя славутасці, створаныя ім. Гэта самы сапраўдны фантан, толькі памерам меншы за тыя, што размяшчаюцца на плошчах і вуліцах сталіцы, і брыганціна, усталяваная на зрынутай гіпсавай вазе.

У планах майстра змайстраваць казачны карабель большым маштабам. Яго ён марыць усталяваць паблізу ад летапіснай менскай ракі Нямігі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках