27 красавiка 2024, Субота, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Індыі даведаліся аб падрыхтоўцы да захопу самалёта ў Дэлі

1
Улады Індыі даведаліся аб падрыхтоўцы да захопу самалёта ў Дэлі

Пад асаблівай пагрозай - рэйсы ў Кабул.

У міжнародным аэрапорце імя Індзіры Гандзі ўведзеныя падвышаныя захады бяспекі і дадатковыя надгляды. Спецслужбы Афганістана таксама прыведзеныя ў стан падвышанай гатовасці, піша NEWSru.com.

У нядзелю Бюро бяспекі цывільнай авіяцыі Індыі паведаміла, што спецслужбы краіны папярэдзілі пра магчымую спробу захопу самалёта дзяржаўнай авіякампаніі Air India, прычым пад асаблівую рызыку падпадаюць рэйсы Дэлі-Кабул.

Афганскае агенцтва навін Pajhwok адзначае, што інфармацыя пра пагрозу "канкрэтная".

Паводле інфармацыі The Times of India, вакол аэрапорта ўзмоцненыя патрулі. Пры пасадцы ўсе факультатыўныя праверкі бяспекі сталі абавязковымі. Дадаткова персанал авіякампаній просяць старанна аглядаць ручную паклажу на борце самалётаў. Праверкі таксама праходзіць і персанал аэрапорта.

Як адзначае ТАСС, спецслужбы звязваюць гэтую пагрозу з планаваным на 25-26 студзеня візітам у Індыю прэзідэнта ЗША Барака Абамы, які возьме ўдзел у акцыях з нагоды нацыянальнага свята - Дня Рэспублікі.

Для таго, каб спыніць магчымыя спробы ваеўнікоў пранікнуць на борт самалётаў, у аэрапорце ўзмоцненыя захады бяспекі. Напрыклад, пасажыраў цяпер паўторна будуць надглядаць ля трапа самалёта пры пасадцы, а ручная паклажа будзе вывучацца з дапамогай металадэтэктараў.

Паводле звестак СМІ, ананімнае тэлефанаванне з пагрозай захопу аднаго з самалётаў Air India паступіла 3 студзеня ў Калькуцкую кантору авіякампаніі.

Індыйскія органы бяспекі не выключаюць, што тэрарысты могуць паспрабаваць паўтарыць сцэнар снежня 1999 года, калі пасажырскі самалёт Indian Airlines з больш чым 200 пасажырамі на борце, які накіроўваўся з Нэпала ў Індыю, быў загнаны ў Кандагар. Там талібы запатрабавалі ў абмен на вызваленне закладнікаў выпусціць на волю верхаводаў афганскіх тэрарыстычных груповак, якія адбываюць турэмнае зняволенне ў Індыі. Каб унікнуць чалавечых ахвяр, індыйскія ўлады былі вымушаныя выканаць гэтае патрабаванне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках