27 красавiка 2024, Субота, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нясвіжскі РУУС правераць на карупцыю

20
Нясвіжскі РУУС правераць на карупцыю

Праверку правядуць на скаргу актывіста прафзвязу РЭП Аляксандра Вайцешыка.

На яго за просьбу выдаць кнігу скаргаў і прапаноў у адной з устаноў грамадскага харчавання Нясвіжа склалі адміністрацыйны пратакол і адправілі на тры дні арышту ў міліцэйскі ізалятар. Пра гэта Аляксандру Вайцешыку, які напісаў скаргу на ўмовы ўтрымання пад вартай Генеральнага пракурора, пісьмова паведаміў пракурор Нясвіжскага раёна Аляксандр Алісевіч, піша сайт ПЦ "Вясна".

Прынамсі, начальніку Нясвіжскага раённага аддзела Следчага камітэта даручана праверыць названыя актывістам прафзвязу РЭП факты "аплаты" за ягонае адміністрацыйнае затрыманне 17 лістапада 2014 і карупцыйных праяў у дзеяннях супрацоўнікаў Нясвіжскага РАУС.

А начальніку Управы ўнутраных спраў Менскага абласнога выканаўчага камітэта даручана праверыць абставіны, звязаныя не толькі з неналежнымі ўмовамі ўтрымання ў ізалятары, але і з неправамернымі дзеяннямі супрацоўнікаў ізалятара часовага ўтрымання Нясвіжскага РАУС.

- Генеральная пракуратура вельмі аператыўна адрэагавала на тыя хібы ў рабоце Нясвіжскага РАУС, якія я паказаў у сваёй скарзе, і даручыла Следчаму камітэту правесці праверку. Хацеў бы яшчэ адзначыць, што ўсе накіраваныя мною заявы ў Нясвіжскі аддзел Следчага камітэта паводле фактаў меркаваных карупцыйных злоўжыванняў супрацоўнікаў Нясвіжскага РАУС былі разгледжаныя не ў парадку Крымінальна-працэсуальнага заканадаўства (арт. 174 КПК РБ), а ў парадку закона аб зваротах грамадзян, - паведаміў Аляксандр Вайцешык.

Нагадаем, што раней з аргументамі прафзвязнага актывіста ўжо пагадзіўся Рэспубліканскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Дэпартамента фінансаў і тылу, які даручыў адрамантаваць цэлі ў Нясвіжскім ІЧУ.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках