28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запраўкі А-100 перайшлі на беларускую мову

45
Запраўкі А-100 перайшлі на беларускую мову

Афіцыйна пра гэта не абвяшчалася, але рэальныя крокі зробленыя.

Так, запраўка на адрасе Брыкета, 23, што на выездзе на Гародню, сапраўды беларусізавалася. Аператар Аляксандр Пуха прыязна ўсміхаецца і гаворыць па-беларуску з усімі, нават з тымі, хто да яго звяртаецца па-расейску, паведамляе «Радыё Свабода».

На пытанне, якім чынам рыхтавалі супрацоўнікаў, Аляксандр успамінае курсы «Мова нанова» і кажа, што праводзіліся спецыяльныя трэнінгі.

У той жа час на міні-запраўцы на Някрасава, 41 гавораць па-расейску. На Казінца, 133 таксама.

А вось на запраўцы на адрасе Прыгарадная, 69 на слова «Дзякуй» чуем нясмелае «Дзякуем і вам. Прыходзьце ды нас яшчэ».

Акрамя гэтага, з 1 студзеня старонка групы кампаній А-100 у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» таксама перайшла на беларускую мову.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках