28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ісламісты на поўначы Нігерыі захапілі буйны горад і вайсковую базу

1
Ісламісты на поўначы Нігерыі захапілі буйны горад і вайсковую базу

У Нігерыі ісламісцкая групоўка «Бока-Харам» захапіла горад Бага і вайсковую базу міжнародных сілаў Афрыканскага звязу.

Сэнатар ад штата Борна, дзе размешчаны горад Бага, паведаміў, што ўрадавыя войскі пакінулі базу пасля нападу на яе ісламістаў раніцай у суботу. Жыхары горада Бага, якія збеглі адтуль на лодках у суседні Чад, паведамляюць, што горад гарыць і што ў ім шмат забітых, перадае BBC.

Ісламісты з «Бока-Харам» цяпер кантралююць значныя тэрыторыі блізу горада Бага, які дагэтуль заставаўся адным з нямногіх, у якім урадавыя сілы захоўвалі свае пазіцыі.

У 2013 годзе ля гэтага горада ісламісты разграмілі буйное падраздзяленне нігерыйскага войска, забіўшы дзесяткі вайскоўцаў.

Групоўка «Бока-Харам» вызначаецца надзвычайнай жорсткасцю ў дачыненні да мірнага насельніцтва.

Яна заявіла, што змагаецца за стварэнне ісламскага халіфата на поўначы Нігерыі і ў навакольных краінах, у тым ліку ў Камеруне і Чадзе.

Вядома пра яе сувязі з ісламістамі з арганізацыі «Аль-Каіда ў краінах Магрыба», што дзейнічае ў Малі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках