6 траўня 2024, панядзелак, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Новак: Расея ўкладае велізарныя грошы ва ўльтраправыя арганізацыі ў Еўропе

10
Анджэй Новак: Расея ўкладае велізарныя грошы ва ўльтраправыя арганізацыі ў Еўропе

Пазіцыя заходніх лідараў, якія пераходзяць на бок Расеі, не заўважаючы цынізму прапаганды Пуціна, сведчыць аб іх невуцтве.

Расея ўкладае сёння велізарныя грошы ў фінансаванне ўльтраправых арганізацый у Еўропе. Пуцін аднаўляе імідж сілы, якая супрацьстаіць Захаду, а асабліва ЗША, - сцвярджае польскі дарадца і гісторык, прафесар Анджэй Новак.

У інтэрв'ю польскай газеце «Rzeczpospolita» (пераклад charter97.org) Новак падкрэсліў, што пасля падзення савецкай сістэмы цікавасць да Расеі знізілася. Сёння ж, адначасова з эскалацыяй канфлікту ва Украіне, зноў з'яўляецца нейкае «захапленне» гэтай краінай.

«Сёння Уладзімір Пуцін супрацьпастаўляе нам Расею як моцную краіну, якая з'яўляецца альтэрнатывай «гнілому Захаду»- з яго паліткарэктнасцю, атэізмам і правамі гомасэксуалістаў. Краіну, якая нібыта абараняе крыж і традыцыйныя каштоўнасці», - перакананы Новак.

Пуцін, на думку прафесара Новака, успрымаецца многімі кансерватарамі Еўропы, як апошняя надзея, чалавек, які цвёрда супрацьстаіць палітычнай карэктнасці. Аднак польскі экспэрт звяртае ўвагу, што Расея купляе сваіх прыхільнікаў.

«Расея сапраўды ўкладае велізарныя грошы ў фінансаванне вельмі правых арганізацый у Еўропе. Такім чынам Пуцін знаходзіць сваіх прыхільнікаў», - упэўнены Новак.

На думку прафесара, пазіцыя заходніх лідараў, якія прымаюць бок Расеі, не заўважаючы цынізму прапаганды Пуціна, сведчыць аб іх невуцтве.

«Некаторыя, і іх наогул не так мала, гатовыя нават маліцца на падпалкоўніка КДБ, каб ён прыйшоў і вызваліў іх ад імперыялістычнага дэмана або еўракарэктнай Канчыты Вурст», - дадае Анджэй Новак.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках