6 траўня 2024, панядзелак, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над крамай «Логвінаў» адновіцца 9 студзеня

1

У судзе над кнігарняй «Логвінаў» абвешчаны перапынак да пятніцы.

Працэс пачаўся сёння а 15:00 у Эканамічным судзе Менску, піша «Наша нiва».

Пасяджэнне, падчас якога падатковая служба выставіла прэтэнзіі ўласніку крамы Ігару Логвінаву, доўжылася блізу 50 хвілін. Яно праходзіла ў кабінеце суддзі Сяргея Кулакоўскага, таму змясціцца там маглі толькі некалькі прысутных. Падтрымаць уласніка крамы прыйшлі блізу трыццаці чалавек. Сярод іх - выбітны пісьменнік Уладзімір Арлоў і перакладчык Лявон Баршчэўскі.

У судзе разглядаецца адміністрацыйная справа незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці кнігарні «Логвінаў». Са слоў Ігара Логвінава, яму пагражае штраф у 500 базавых велічынь (90 мільёнаў рублёў) з канфіскацыяй даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, або без канфіскацыі, або з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю.

Культавы інтэлектуальны адрас беларускай сталіцы апынуўся пад пагрозай знікнення ў снежні 2014 года. Пазапланавая падатковая праверка прыйшла ў краму «Логвінаў» у пачатку месяца. Памяшканне апячаталі, а дакументацыю канфіскавалі для праверкі. Пасля праверкі кнігарню адчынілі. Але вынеслі суровае пакаранне за працу без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі. Паводле вынікаў праверкі кнігарню аштрафавалі амаль на 1 мільярд рублёў - такая была сума продажаў кніг за год. Спаганяць гэтыя грошы будуць праз суд.

Уладальнік крамы Ігар Логвінаў адзначыў, што за год ён восем разоў звяртаўся ў Мінінфарм па ліцэнзію. І кожны раз яму адмаўлялі. Адна з адмоваў была звязаная з тым, што ён няправільна ўказаў паштовы індэкс.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках