6 траўня 2024, панядзелак, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

20 паліцэйскіх арыштаваныя ў Турцыі ў справе аб праслухоўцы

1
20 паліцэйскіх арыштаваныя ў Турцыі ў справе аб праслухоўцы

У Турцыі арыштаваныя 20 афіцэраў паліцыі, якіх абвінавачваюць у арганізацыі незаконнай праслухоўкі палітыкаў, дзяржслужачых і бізнесменаў.

Цягам мінулага года праз гэтыя жа абвінавачванні былі арыштаваныя некалькі дзясяткаў чалавек, паведамляе BBC.

Турэцкі ўрад заяўляе, што праслухоўка была часткай апазіцыйнай кампаніі, якую ўзначальвае былы імам Фетхулах Гюлен, які жыве ў выгнанні ў ЗША.

Сам Гюлен адмаўляе сваю датычнасць да гэтай справы.

У снежні турэцкі суд выдаў ордэр на арышт Гюлена. Прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган абвінавачвае яго ў імкненні звергнуць цяперашнюю ўладу, выкарыстоўваючы сваіх прыхільнікаў, у тым ліку і ў прэсе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках