5 траўня 2024, Нядзеля, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі экіпаж упершыню заняў другое месца на этапе «Дакара»

6
Беларускі экіпаж упершыню заняў другое месца на этапе «Дакара»

Экіпаж Сяргея Вязовіча заняў другое месца ў класе грузавікоў на другім этапе ралі-рэйду «Дакар-2015».

Пакуль гэта найлепшы вынік каманды «МАЗ-СПОРТаўта» за ўсю гісторыю яе выступу ў сусветна вядомым марафоне. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі тэхнічнага партнёра - аператара velcom, які арганізаваў прамую сувязь з гоншчыкамі, піша БелаПАН.

Спецучастак даўжынёю 331 км МАЗ Сяргея Вязовіча праехаў прыкладна за 3 гадзіны 35 хвіліны. Пераможцу ралі-заезду - Эдуарду Мікалаеву з каманды «КАМАЗ-майстар» - беларускі экіпаж саступіў усяго толькі 46 секунд.

Фаварыты ралі - расеяц Андрэй Каргін (КАМАЗ) і галандзец Жэрар дэ Рой (Iveco) - патрацілі на пераадоленне маршруту на 4 хвіліны больш, чым беларусы.

Экіпаж Вязовіча ў агульным заліку падняўся з 10-га на 4-е месца. Расейцу Эдуарду Мікалаеву, які па выніках двух этапаў займае першае месца, беларусы прайграюць блізу хвіліны.

«Нам пашанцавала стартаваць ззаду хуткага пілота - галандца Жэрара дэ Роя. Тым самым нічога не перашкаджала з самага старту спецучастка развіць высокую хуткасць, - адзначыў Сяргей Вязовіч. - Траса апынулася падобнай на ўчарашнюю, хоць і больш доўгая. Другая палова шляху праходзіла сярод камянёў, таму асцерагаліся пракалоць шыны. Дзень выдаўся гарачым - ужо з самай раніцы тэмпература паветра на адкрытым сонца паднялася вышэй за 30 градусаў. Але для нас усё склалася вельмі ўдала».

Грузавік пад кіраўніцтвам Аляксандра Васілеўскага паказаў 37-ы час - 4 гадзіны 37 хвілін 22 секунды. Ад лідэра гонкі ён адстае больш за гадзіну. У агульным заліку экіпаж цяпер займае 34-е месца з адставаннем ад лідэра ў 01:00 18 хвілін.

На пазіцыі вышэй прыехала да фінішу другога этапа «хуткая тэхнічка». Экіпажу Уладзіміра Васілеўскага траса скарылася прыкладна за 4 гадзіны 36 хвілін, што дазволіла яму падняцца ў агульнай класіфікацыі на 54-е месца. Ад Эдуарда Мікалаева яго аддзяляе больш пяці гадзін.

«МАЗ-СПОРТаўта» удзельнічае ў ралі-рэйдзе «Дакар» у чацвёрты раз. Уладальнікам каманды выступае Менскі аўтазавод, тэхнічным партнёрам - аператар velcom. Завершыцца гонка 17 студзеня ў Буэнас-Айрэсе - у тым жа горадзе, дзе і стартавала.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках