5 траўня 2024, Нядзеля, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слава Рабіновіч: Расею ўжо зрабілі краінай трэцяга свету

23
Слава Рабіновіч: Расею ўжо зрабілі краінай трэцяга свету

Расейскі фінансіст Слава Рабіновіч мяркуе, што кіраўніцтва ператварыла Расею ў краіну трэцяга свету.

Пра гэта ён напісаў у «Фэйсбуку».

«Ну што, таварышы Глазьеў і Рагозін, чым пацешыце сёння? У першым квартале? У 2015?

Не забудзьцеся дэгенерату свае тэтачкі прынесці. Дэгенерат да дэгенерату, станьма ў шэрагі. Злятаем на Марс. Запусцім ГЛОНАС. Пабудуем новыя ледаколы і будзем баразніць...

А тым часам, усё больш народанасельніцтва апусціцца за рысу беднасці. На большай тэрыторыі краіны так і не будзе цэнтральнай каналізацыі (бо гэта ж так прыемна, цэлымі сем'ямі і пакаленнямі хадзіць у адзін сарцір у двары!). Не будзе газу ў трубах многіх вёсак, пенсіянеры, інваліды і хворыя будуць выміраць ад адсутнасці адэкватнай медыцыны і лекаў, новыя пакаленні расейцаў будуць выраджацца і далей без нармальнай адукацыі, але з гебельс-ТВ.

І гэта пры тым, што Расея з'яўляецца самым буйным экспарцёрам нафты ў свеце!

Віншую, вы ўжо зрабілі Расею краінай трэцяга свету. На чарзе - чацвёртага. Венесуэла служыць вам прыкладам, але вы зробіце яшчэ «лепш», я ўпэўнены», - адзначыў Слава Рабіновіч.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках