5 траўня 2024, Нядзеля, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хуліганы спілавалі навагоднюю ялінку ля Палаца культуры ў Мазыры

14
Хуліганы спілавалі навагоднюю ялінку ля Палаца культуры ў Мазыры

Хуліганы спілавалі навагоднюю ялінку ля Палаца культуры «40 год Кастрычніка» ў Мазыры.

Паводле гэтага факту Мазырскі райаддзел СК распачаў крымінальную справу, паведаміла БелТА афіцыйная прадстаўніца Гомельскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта Марыя Крываногава.

У міліцыю патэлефанаваў вартаўнік Палаца культуры. Раніцай пасля начнога дзяжурства ён выявіў, што елка, якая была ўсталяваная ля клуба напярэдадні навагодніх святаў, пашкоджаная. Вышыня дрэва дасягала каля 6,5 м. Зламыснікі спілавалі елку прыблізна ў 1,7 м ад зямлі і тут жа яе і кінулі. Электрагірлянда, якой было ўпрыгожанае дрэва, засталася на галінах.

Высвятляюцца відавочцы здарэння, а таксама асобы, якія маюць дачыненне да варварскай выхадкі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках