5 траўня 2024, Нядзеля, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

2014 увайшоў у пяцёрку самых цёплых

2
2014 увайшоў у пяцёрку самых цёплых

Мінулы год стаў адным з самых цёплых у гісторыі метэаралагічных назіранняў у Беларусі.

Сярэдняя тэмпература паветра склала 7,8°С, што на 2°С вышэй за кліматычную норму, піша БелаПАН.

Як адзначыла начальніца аддзела клімату Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Алена Камароўская, у мінулым годзе цёплымі былі ўсе часы года, аднак найбольшая станоўчая анамалія зафіксаваная вясной - сярэдняя тэмпература паветра перавысіла норму на 3,8°С і склала 9,5°С.

«Такая цёплая вясна ў Беларусі адзначаная ўпершыню. Да гэтага за самую цёплую ўважалася вясна 2007 з сярэдняй тэмпературай 8,9° С», - сказала Камароўская.

Паводле слоў спецыяліста, у сакавіку была зафіксаваная найбольшая тэмпературная анамалія 2014: тэмпература паветра перавысіла кліматычную норму на 6,7°С і склала 5,1°С.

«Такі цёплы сакавік адзначаны ў Беларусі ў другі раз пасля 2007 года, калі сярэдняя тэмпература за месяц склала 5,2°С», - сказала Камароўская.

Самымі цёплымі ў Беларусі былі 1989 і 2008 гады, калі сярэдняя тэмпература дасягнула 8°С.

Анамалія зімы 2013-2014 гадоў склала плюс 3°С, сярэдняя тэмпература лета перавысіла норму на 1,5°С, восені - на 0,5°С.

«Цёплымі былі ўсе месяцы, за выключэннем студзеня і чэрвеня, тэмпература якіх была ніжэй за норму на 0,2 і 0,6°С адпаведна», - паведаміла прадстаўніца гідраметэацэнтра.

Самая нізкая тэмпература года зафіксаваная на метэастанцыі «Бабруйск» 26 студзеня - мінус 27,3°С, самая высокая - 36,5°С - у Мар'інай Горцы 3 жніўня.

За 2014 у Беларусі ў сярэднім выпала 573 мм ападкаў, што складае 87% нормы. «Вільготнай была толькі вясна, калі за сезон выпала 156 мм ападкаў, ці 113% нормы. Колькасць ападкаў за зіму і за лета была блізкай да нормы», - сказала Камароўская.

Восень 2014 выдалася вельмі сухой, за сезон выпаў толькі 61 мм ападкаў, ці 39% нормы. Такая малая колькасць ападкаў за восень зарэгістраваная ўпершыню за ўвесь перыяд назіранняў. Найбольш суха было ў кастрычніку і лістападзе, калі ападкаў выпала 33 і 29% нормы адпаведна.

«У мінулым годзе ў Беларусі не адзначалася вялікай колькасці небяспечных або неспрыяльных з'яў, былі толькі адзінкавыя ліўні. А вось найбольш значнай з'явай была спякота, якая доўжылася з сярэдзіны ліпеня да сярэдзіны жніўня. У асобныя дні тэмпература паветра дасягала 35°С. У гэты перыяд таксама быў недабор ападкаў, што прывяло да засухі сярэдняй і моцнай інтэнсіўнасці», - адзначыла спецыялістка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках