5 траўня 2024, Нядзеля, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Менск выведуць нават унутраныя войскі

27
Заўтра ў Менск выведуць нават унутраныя войскі

Менскае ГУУС паведаміла пра асаблівасці аховы падчас Калядаў.

6 і 7 студзеня ў 39 праваслаўных храмах і прыходах Менска праводзяцца калядныя набажэнствы, прымеркаваныя да Божага Нараджэння (праваслаўнага свята Нараджэння Хрыстовага).

Як паведамляе ГУУС Менгарвыканкама, пры правядзенні рэлігійных мерапрыемстваў чакаецца вялікі наплыў вернікаў. У мэтах забеспячэння правапарадку і недапушчэння ўзнікнення надзвычайных сітуацый у месцах правядзення рэлігійных мерапрыемстваў запланаванае ўзмацненне мер бяспекі. Для гэтых мэт будуць задзейнічаныя супрацоўнікі службаў і падраздзяленняў менскай міліцыі, а таксама вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС.

Для забеспячэння асабістай і грамадскай бяспекі асаблівая ўвага будзе нададзеная выкананню парадку на дарогах і тэрыторыях, прылеглых да месцаў правядзення рэлігійных мерапрыемстваў.

У дні правядзення набажэнстваў найбольшы пасажырапаток ў Менскім метрапалітэне чакаецца на станцыі "Няміга", дзе плануецца задзейнічаць дадатковыя сілы з ліку супрацоўнікаў міліцыі для забеспячэння грамадскага парадку і бяспекі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках